Матарова

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, Голацкі сельсавет
(Пасля перасылкі з Матарова, Пухавіцкі раён)

Матаро́ва[1] (трансліт.: Matarova, руск.: Моторово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 34 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 19 км ад Мінска, каля шашы МінскБабруйск (0,3 км), каля ракі Слоўст.

Вёска
Матарова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222846
Аўтамабільны код
5
Матарова на карце Беларусі ±
Матарова (Беларусь)
Матарова
Матарова (Мінская вобласць)
Матарова

Назва правіць

Назва, верагодна, паходзіць ад прозвішча Матора, Матор, якое можа мець шмат значэнняў[2].

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1582 годзе як сяло і маёнтак Матарова Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1590 годзе 10 дымоў, шляхецкая ўласнасць. У 1772 годзе вёска і маёнтак, уласнасць І. Грушынскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе былі капліца і карчма. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Фальварак дамена Дукора, уласнасць Агінскіх, пазней Оштарпаў. Пэўны час у валоданні Прушынскіх. З 1854 года[3] вёскі ў валоданні С. Азямблоўскага і П. Шпілеўскага.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.

У 1884 годзе адкрыта школа граматы. На 1886 года была праваслаўная царква. Паводле перапісу 1897 года дзейнічала капліца, працавала школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, побач маёнтак. У канцы XIX стагоддзя маёнткам Матарова валодалі Шпілеўскія Антон і Пётр Пятровічы, дваране каталіцкага веравызнання[4].

У пачатку ХХ ст. была царква і царкоўнапрыходская школа. Побач з вёскай быў аднайменны маёнтак.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Працавала працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 120 вучняў, з іх 49 дзяўчынак, працавалі 2 настаўнікі.

У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе быў калгас «Краіна Саветаў», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе да Матарова далучаны Пасёлак торфапрадпрыемства «Сцяг Саветаў».

Насельніцтва правіць

  • 1772 год — 9 двароў, 63 жыхары
  • 1800 год — 30 двароў, 350 жыхароў
  • 1858 год — 298 жыхароў
  • 1886 год — 47 двароў, 518 жыхароў
  • 1897 год — 117 двароў, 761 жыхар
  • 1908 год — сяло, 138 двароў, 963 жыхары; маёнтак, 3 двары, 20 жыхароў
  • 1917 год — сяло, 151 двор, 972 жыхары; маёнтак 1 двор, 2 жыхары
  • 1960 год — 892 жыхары
  • 2002 год — 180 двароў, 419 жыхароў
  • 2010 год — 172 гаспадаркі, 432 жыхары
  • 2012 год — 169 гаспадарак, 404 жыхары

Спадчына правіць

  • Брацкая магіла часоў Другой сусветнай вайны
 
Брацкая магіла

Страчаная спадчына правіць

  • Царква, упамінаецца ў 1886 годзе
  • Капліца, упамінаецца ў 1897 годзе

Інфраструктура правіць

Культура правіць

  • Дзейнічае бібліятэка
  • Клуб

Адукацыя правіць

  • Базавая школа
  • Дзіцячыя яслі-сад

Медыцына правіць

  • Медыцынскі пункт
  • Аптэка

Эканоміка правіць

  • Сядзіба калгаса
  • Механічныя майстэрні
  • Аддзяленне сувязі
  • Ашчадная каса
  • Крамы

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  3. SgKP 1885, с. 742.
  4. Памяць 2003, с. 98.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць