Матоле (саманазва: Ni'ekeni; англ.: Mattole) — атабаскі народ, карэнныя жыхары поўначы Каліфорніі (ЗША). Колькасць у афіцыйнай рэзервацыі (2000 г.) - 29 чал.

Матоле
(Natinixwe)
У рэзервацыі матоле
Агульная колькасць 29 (2000 г.)
Рэгіёны пражывання Каліфорнія
Мова матоле
Рэлігія шаманізм, анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы хупа, атабаскі Вугровай ракі, талова, тутутні, ката

Да сярэдзіны XIX ст. насялялі рэкі Матоле і Мядзвежую ў паўночнай Каліфорніі. Займаліся ловам ласасёў, паляваннем і збіральніцтвам. Адзінага аб'яднання ў матоле не было, аднак яны размаўлялі на супольнай мове і адрозніваліся ад іншых індзейцаў Каліфорніі традыцыяй рабіць татуіроўкі на мужчынскіх тварах. Назва матоле была дадзена ім суседнімі народамі.

У 1857 г. у даліне ракі Матоле былі заснаваны земляробчыя гаспадаркі амерыканскіх фермераў, што прывяло да сутычак з тубыльцамі. У 1858 г. матоле пагадзіліся падпісаць мірны дагавор і былі пераселены ў рэзервацыю Мядзвежай ракі, дзе іх нашчадкі жывуць разам з віёт.

Апошні носьбіт мовы матоле памёр у 1950-я гг.

Спасылкі правіць