Матыяс Клаўдыус
Матыяс Клаўдыус (ням.: Matthias Claudius; 15 жніўня 1740 — 21 студзеня 1815) – нямецкі пісьменнік і журналіст.
Матыяс Клаўдыус | |
---|---|
Matthias Claudius | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1740[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1815[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Германія |
Дзеці | Friedrich Matthias Jacobus Claudius[d] і Caroline Perthes[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік і журналіст |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Вывучаў тэалогію ў Іене, але навучання не скончыў. Выпусціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Пад канец 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газеце, сустракаўся з Іаганам Гердэрам, Г. Э. Лесінгам і асабліва на яго паўплываўшым Ф. Г. Клопштакам. У 1770—1775 гадах сам выдаваў газету «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданняў, вершаў, баек, а пад канец жыцця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (1790—1812). Клаўдыус быў адным з першых нямецкіх пісьменнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народа. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасць з дасціпнасцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменнікам як простага народа, так і культурных класаў Германіі. Рэзкі і пякучы сатырык, Клаўдыус разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі яго застольныя песні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 verschiedene Autoren Allgemeine Deutsche Biographie / Hrsg.: Historische Commission bei der königl. Akademie der Wissenschaften — Duncker & Humblot, 1875.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Matthias Claudius
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118521098 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Клаудиус Маттиас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Матыяс Клаўдыус