Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Якуб Маравецкі (польск.: Mateusz Jakub Morawiecki; нар. 20 чэрвеня 1968, Уроцлаў) — польскі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер урада, міністр развіцця і фінансаў. Прэм’ер-міністр Польшчы з 8 снежня 2017 года.
Матэвуш Маравецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mateusz Jakub Morawiecki | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Беата Шыдла | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Беата Шыдла | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Пётр Новак[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1968[1][2][…] (53 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Mateusz Jakub Morawiecki | ||||||
Бацька | Карнель Маравецкі[d][1] | ||||||
Жонка | Івона Маравецкая[d] | ||||||
Дзеці | Аляксандра Маравецкая[d], Іерамія Маравецкі[d], Магдалена Маравецкая[d] і Ігнацы Маравецкі[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, кіраўнік, гісторык, эканаміст | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | mmorawiecki.pl (польск.) | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын лідара «Салідарнасці» Карнеля Маравецкага.
Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта (1992). Вывучаў бізнес-адміністраванне ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце (1993) і адначасова ва Універсітэце Цэнтральнага Канектыкута. Атрымаў дыплом MBA ў Эканамічнай акадэміі ва Уроцлаве (1995). У 1995—1997 гадах вывучаў права і пытанні эканамічнай інтэграцыі ў Гамбургскім універсітэце. Прайшоў курс у школе менеджменту імя Келага ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.
У 1996—2004 гадах выкладаў ва Уроцлаўскай эканамічнай акадэміі, у 1996—1998 гадах ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце.
З 1998 года займаў пасады ў кіраўніцтве банка BZ WBK, у 2007—2015 гадах быў яго прэзідэнтам.
Палітычная дзейнасцьПравіць
У 1998—2002 гадах — дэпутат рэгіянальнага савета Ніжнесілезскага ваяводства ад Выбарчай акцыі Салідарнасці.
У 2015 годзе прызначаны віцэ-прэм’ерам і міністрам развіцця ва ўрадзе Беаты Шыдла. У сакавіка 2016 года ўступіў у партыю «Права і справядлівасць», да гэтага быў беспартыйным членам урада. З верасня 2016 года — міністр развіцця і фінансаў.
Пасля адстаўкі Шыдла з пасады прэм’ер-міністра 7 снежня 2017 года, вылучаны партыяй «Права і справядлівасць» на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 http://www.encysol.pl/wiki/Mateusz_Morawiecki
- ↑ Mateusz Morawiecki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mateusz Morawiecki // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
СпасылкіПравіць
Матэвуш Маравецкі ў Вікіцытатніку | |
Матэвуш Маравецкі на Вікісховішчы |