Матэматычная энцыклапедыя
Матэматычная энцыклапедыя — энцыклапедыя на беларускай мове, выдадзена ў 2001 годзе. Змяшчае блізу 2 500 артыкулаў па розных галінах матэматыкі і яе дастасаваннях. Да асноўнага матэрыялу дадаюцца біяграфічныя даведкі пра знакамітых замежных матэматыкаў і вядомых беларускіх навукоўцаў — дактароў фізіка-матэматычных і педагагічных навук па спецыяльнасці методыка матэматыкі. Дадатак складаюць беларуска-англійскі і руска-беларускі слоўнікі матэматычных тэрмінаў і тэрміналагічных словазлучэнняў. Галоўны рэдактар — Васіль Іванавіч Бернік.
Матэматычная энцыклапедыя | |
---|---|
![]() | |
Жанр | энцыклапедыя |
Мова арыгінала | беларуская |
Арыгінал выдадзены | 2001 |
Выдавецтва | Тэхналогія |
Старонак | 496 с |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-458-059-8 |
Прысвечаная 80-м угодкам утварэння Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, энцыклапедыя стала сур’ёзным унёскам і ў развіццё беларускай лінгвістыкі. Тэрміналагічны апарат выдання асаблівы, аўтары энцыклапедыі сваёй галоўнай задачай лічаць «гарманічнае ўвасабленне сістэмы матэматычных паняццяў і дачыненняў паміж імі менавіта ў беларускім слове». У аснову выдання пакладзены прынцып арыентацыі на прыярытэтнае выкарыстанне сродкаў беларускай мовы, на захаванне яе лексічна-семантычных, фанетычна-арфаграфічных і марфемна-словаўтваральных асаблівасцей у матэматычнай тэрміналогіі.
Публікацыя
правіць- Галоўны рэдактар: В. Бернік. Матэматычная энцыклапедыя (бел.). — Мінск: Тэхналогія, 2001. — ISBN ISBN 985-458-059-8.