Матэ Залка

венгерскі рэвалюцыянер і пісьменнік

Матэ Залка (венг.: Zalka Máté), сапраўднае імя Бела Франкль (венг.: Frankl Béla; у СССР Мацвей Міхайлавіч Залка; 23 красавіка 189611 чэрвеня 1937) — венгерскі пісьменнік і рэвалюцыянер, актыўны ўдзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі 1918—1922 гадоў і грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў. Кавалер ордэны Чырвонага Сцяга і рэспубліканскага ордэна Вызвалення Іспаніі (пасмяротна).

Матэ Залка
венг.: Zalka Máté
Дата нараджэння 23 красавіка 1896(1896-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1937(1937-06-11) (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Матэ Залка нарадзіўся пад імем Бела Франкль у яўрэйскай сям’і (яго бацька быў карчмаром)[1]. Скончыў пачатковую школу ў г. Матэсалька[2]. Скончыўшы камерцыйнае вучылішча ў Сатмары, з пачаткам Першай сусветнай вайны ўступіў у аўстра-венгерскія ўзброеныя сілы. Ваяваў на Італьянскім фронце, затым перакінуты на Усходні. Паранены і палонены рускімі войскамі пад Луцкам у 1916 годзе[3].

У палоне знаходзіўся ў г. Хабараўск. Як і мноства іншых аўстра-венгерскіх ваеннапалонных (Бела Кун, Яраслаў Гашак), натхнёны рэвалюцыяй (пераваротам) 1917 года ў Расіі, захапіўся сацыялістычнымі ідэямі і далучыўся да камуністычнага руху (у забароненую Венгерскую камуністычную партыю ўступіў завочна ў 1920 годзе). Ваяваў на грамадзянскай вайне ў Расіі ў Сібіры ў складзе інтэрнацыянальнага чырвонага атрада, удзельнічаў у сялянскіх паўстаннях у тыле Калчака, з 1919 года — баец 18-тысячнай Сібірскай партызанскай арміі.

 
Магіла Залкі ў г. Будапешт.

Пасля злучэння партызан з асноўнымі сіламі Усходняга фронту Чырвонай Арміі ў 1920 годзе ўступіў у РСЧА і знаходзіўся на камандных пасадах[3]. У 1921—1923 гадах прыняў удзел у баях супраць атрадаў Нестара Махно і ў падаўленні паўстанняў ва Украіне. У 1923 годзе звольнены ў запас[4].

На працягу 1923—1925 гадоў працаваў дыпламатычным кур’ерам, быў на гаспадарчай рабоце. Займаў пасаду дырэктара Тэатра рэвалюцыі ў Маскве. З 1925 года займаўся прафесійнай літаратурнай дзейнасцю. Таксама быў заняты ў апараце ЦК ВКП(б) з пачатку 1928 года. З канца 1920-х гадоў — у бюро Міжнароднага аб’яднання рэвалюцыйных пісьменнікаў (МАРП). Адзін з ініцыятараў стварэння Літаратурнага аб’яднання Чырвонай Арміі і флоту (ЛАЧАФ).

З 1936 года пад імем «генерал Лукач» ваяваў у ахопленай грамадзянскай вайной Іспаніі, камандаваў 12-й інтэрнацыянальнай брыгадай. На шашы блізу Уэскі быў забіты асколкам снарада. Пахаваны на поўдні Іспаніі, але пазней яго астанкі былі перапахаваны ў Венгрыі.

Сям’я правіць

Жонкай Матэ Залка была Вера Іванаўна Залка, затым — медык і літаратар Раіса Майсееўна Азарх.

Творчасць правіць

Творчасць Матэ Залкі прысвечана пераважна ваеннай тэматыцы. Яшчэ падчас службы ў аўстра-венгерскай арміі напісаў антываенную навэлу «Янаш-салдат», за якую камандаванне хацела яго разжалаваць. Першым апублікаваным творам стаў аповед «Ходзячы». Ён выйшаў у свет у 1924 годзе і быў прысвечаны грамадзянскай вайне ў Расіі. Гэтая ж тэма фігуруе ў наступных творах Матэ Залкі — «Кавалерыйскі рэйд» (1929 год) і «Яблыкі» (1934 год). Асноўным матывам усёй яго творчасці застаецца інтэрнацыянальнае братэрства. Бессэнсоўнасці і несправядлівасці імперыялістычнай Першай сусветнай вайны прысвечаны раман «Даберда» (1937 год), скончаны незадоўга да гібелі. Ён стаў самым вядомым творам Залкі. Пісаў на венгерскай і рускай мовах.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Janet Perez, Wendell Aycock «The Spanish Civil War in Literature», стр. 82. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2014. Праверана 2 кастрычніка 2017.
  2. Ад гэтай назвы пазней прыдумаў сабе псеўданім.
  3. а б Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1979. — С. 384. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 3).
  4. Письма Матэ Залки наркому обороны. // Военно-исторический журнал. — 1976. — № 4. — С.81-85.
  5. ПРИКАЗ РЕВОЛЮЦИОННОГО ВОЕННОГО СОВЕТА СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК по личному составу армии № 101. 23 февраля 1928 года. Москва. — М.: Центральная Типография НКВМ, 1928. — С. 11. — 36 с. — 430 экз.

Творы правіць

  • Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1979. — 678 с. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 3).
  • Залка Н. Человек из Матольча: повесть-хроника о жизни Матэ Залки / Н. М. Залка, М. П. Сапрыкин. — М.: Советский писатель, 1987. — 413 с. — Библиогр.: с. 410 (11 назв.).
  • Савва Голованивский "Мост к людям" / Размышления, воспоминания, рассказы. —М.: Советский писатель, 1985. — с. 351 с. — Библиогр.: с. 126-133.