Махавэ — пустыня на паўднёвым захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі, займае значную частку паўднёвай Каліфорніі, паўднёвы захад Юты, поўдзень Невады і паўночны захад Арызоны.

Махавэ
ісп. Mojave
Calico basin red rock cumulus mediocris.jpg
35°00′30″ пн. ш. 115°28′30″ з. д.HGЯO
РазмяшчэннеЗША 
Плошча35 000 км²
РэкіМахавэ
Махавэ (пустыня) (ЗША)
Махавэ
Махавэ
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Плошча пустыні — звыш 35 000 км². На паўночным усходзе пустыня абмежаваная горным масівам Тэхачапі (англ.: Tehachapi Mountains), на поўдні хрыбтамі Сан-Гэйбрыел і Сан-Бернардына. Межы гор пазначаныя даволі выразна, бо яны вылучаныя двума вялікімі геалагічнымі разломамі: Сан-Андрэас і Гарлак. Бясцёкавая вобласць Вялікі Басейн ляжыць на поўнач ад пустыні, больш гарачая пустыня Санора на поўдзень.

На тэрыторыі пустыні размешчаны нацыянальны запаведнік Махавэ і нацыянальны парк Джошуа-Тры, а таксама знаходзіцца самае нізкае і самае спякотнае месца Паўночнай Амерыкі — нацыянальны парк Даліна Смерці, дзе ў ліпені—жніўні тэмпература звычайна падымаецца да +50 °C.

ЛітаратураПравіць