Махмуд Джэляль Баяр

Махмуд Джэляль Баяр (турэцк.: Mahmut Celâl Bayar; 16 мая 1883 — 22 жніўня 1986) — турэцкі палітык і дзяржаўны дзеяч, трэці прэзідэнт Турцыі (з 1950 па 1960 гг.), прэм’ер-міністр Турцыі (з 1937 па 1939 гг.). Да 8 снежня 2008 г. з’яўляўся рэкардсменам па працягласці жыцця сярод кіраўнікоў дзяржаў, калі яго рэкорд пабіў Чаў Сэн Каксал Чхум  (руск.).

Махмуд Джэляль Баяр
турэцк.: Mahmut Celâl Bayar
3-і прэзідэнт Турцыі
27 мая 1950 — 27 мая 1960
Папярэднік Ісмет Інёню
Пераемнік Джэмаль Гюрсель
прэм’ер-міністр Турцыі
1 лістапада 1937 — 11 лістапада 1938
Папярэднік Ісмет Інёню
Пераемнік Махмуд Джэляль Баяр
прэм’ер-міністр Турцыі
11 лістапада 1938 — 25 студзеня 1939
Папярэднік Махмуд Джэляль Баяр
Пераемнік Refik Saydam[d]
Нараджэнне 16 мая 1883(1883-05-16)[1]
Смерць 22 жніўня 1986(1986-08-22)[1][2] (103 гады)
Месца пахавання
Жонка Reşide Bayar[d]
Дзеці Nilüfer Gürsoy[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Баяр нарадзіўся 16 мая 1883 года ў в. Умурбей, каля г. Гэмлік, у сям’і рэлігійнага дзеяча і настаўніка, які пераехаў у Асманскую імперыю з Балгарыі падчас Руска-Турэцкай вайны. Пасля школы ён працаваў у судзе горада Гэмлік і ў мясцовым аддзяленні банка Ziraat Bankası. Затым, у 1906 г., ён працаўладкаваўся ў Deutsche Orientbank у Бурсе[3].

Палітычная дзейнасць правіць

У 1908 г. Баяр уступіў у добраахвотніцкі атрад Камітэта саюза і прагрэсу — палітычнай арганізацыі младатуркаў. Ён займаў пасаду генеральнага сакратара нядаўна заснаванага аддзялення ў Бурсе, а пазней ізмірскага аддзялення партыі.

У 1919 годзе Баяр быў абраны дэпутатам Асманскага парламента ў Стамбуле ад г. Сарухана. З-за нязгоды з новай канстытуцыяй, вызначанай султанам, у 1920 годзе ён адправіўся ў Анкару, каб далучыцца да Мустафы Кемаля і турэцкага руху за незалежнасць. Ён стаў актыўным членам «Müdafaa-i Hukuk Cemiyeti» (Асацыяцыі абароны правоў Анатоліі і Румеліі), палітычнай арганізацыі, утворанай пасля Першай сусветнай вайны. Ён стаў дэпутатам Бурсы ў нядаўна створаным Вялікім нацыянальным сходзе Турцыі. У тым жа годзе ён заняў пасаду намесніка міністра эканомікі, а 27 лютага 1921 г. быў прызначаны міністрам эканомікі. Ён кіраваў перагаворнай камісіяй падчас паўстання Этхэма. У 1922 годзе Баяр уваходзіў у склад турэцкай дэлегацыі падчас Лазанскай мірнай канферэнцыі ў якасці дарадцы Ісмета Інёню. Пасля выбараў у 1923 г. ён працаваў дэпутатам Ізміра ў парламенце. 26 жніўня 1924 г. засноваў у Анкары банк Türkiye İş Bankası[4], выкарыстоўваючы ў якасці капіталу залатыя зліткі, адпраўленыя мусульманамі Індыі для падтрымкі турэцкай вайны за незалежнасць. Да 1932 г. з’яўляўся дырэктарам гэтага банка.

На чале дзяржавы правіць

22 мая 1950 г. парламент выбраў Баяра прэзідэнтам Турцыі. Пасля быў пераабраны ў 1954 і 1957 гадах, 10 гадоў выконваў абавязкі прэзідэнта. У гэты перыяд яго прэм’ер-міністрам быў Аднан Мэндарэс. Падчас яго прэзідэнцтва 6-7 верасня 1955 г. адбыўся антыгрэчаскі стамбульскі пагром.

Пераварот і адхіленне ад ўлады правіць

27 мая 1960 года ўзброеныя сілы зладзілі дзяржаўны пераварот. 10 чэрвеня яны накіравалі Джэляля Баяра разам з Аднанам Мэндарэсам і некаторымі іншымі членамі ўрада і партыі на ваенны суд на востраве Ясіяда ў Мармурным моры. Яго і яшчэ 15 членаў партыі судзілі за парушэнне канстытуцыі і прысудзілі да расстрэлу. Пастанова ваеннага камітэта пацвердзіла смяротны прысуд Мэндарэсу, Зорлу і Палаткану, але пакаранне Баяру і астатнім 12 членам партыі было заменена на пажыццёвае зняволенне. Баяр быў адпраўлены ў турму ў Кайсеры, але яго вызвалілі 7 лістапада 1964 г. з-за кепскага стану здароўя[5].

Пазнейшыя гады і асабістае жыццё правіць

Баяр быў памілаваны ў 1966 г. Поўныя палітычныя правы яму былі адноўлены ў 1974 годзе, але ён адмовіўся ад запрашэння стаць пажыццёвым членам Сената на той падставе, што чалавек можа прадстаўляць народ толькі ў выпадку яго абрання народам. Ён памёр 22 жніўня 1986 года ў Стамбуле ва ўзросце 103 гадоў пасля кароткай хваробы[6].

Быў бацькам траіх дзяцей.

Зноскі

  1. а б Mahmut Celâl Bayar // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  2. Brozović D., Ladan T. Celal Bayar // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Dawletschin-Linder, Camilla (2003). Diener seines Staates: Celal Bayar (1883—1986) und die Entwicklung der modernen Türkei (in German). Otto Harrassowitz Verlag. p. 18. ISBN 9783447047401
  4. Atasoy, Yildiz (2005-07-29). Turkey, Islamists and Democracy: Transition and Globalization in a Muslim State. I.B.Tauris. p. 53. ISBN 9780857718334.
  5. http://celalbayar.org/
  6. https://www.nytimes.com/1986/08/23/obituaries/celal-bayar-dies-at-age-104-a-father-of-turkish-republic.html