Маца́ (іўр.: מַצָּה маца́, мн. л. іўр.: מַצּוֹת мацо́т) — нацыянальная яўрэйская страва ў выглядзе прэснага сухога праснаку выпечанага цеста, якое складаецца толькі з мукі і вады.[1]

Аўтарства
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гатуецца, паводле яўрэйскага абраду, да Песаха,[2] калі ўжыванне дражджавога хлеба забаронена. Выпякаецца на адмысловай жароўні па тыпе вафель, без алею паміж дзвюх распаленых металічных паверхняў.[3]

Мацу падаюць замест хлеба, а таксама перамолваюць у дробную муку, з якой потым пякуць тарты і печыва. Перамалотая маца можа быць дробнага і грубага памолу. У адрозненне ад лаваша маца ў гатовым выглядзе ўяўляе сабой шчыльную ломкую пласціну белага, мучнога колеру.

Прыгатаванне правіць

Для прадухілення закісання цеста пры выпечцы мацы выкарыстоўваюцца асаблівыя меры засцярогі. Напрыклад, паколькі заквасцы звычайна спрыяе падвышаная тэмпература вады, то ваду для мацы нарыхтоўваюць загадзя. Яшчэ адным сродкам барацьбы з закваскай з’яўляецца праколванне цеста, якое дазваляе выдаліць змешчаныя ў ім бурбалкі паветра. Увесь працэс выраба мацы да моманту выпечкі не павінен перавышаць 18 хвілін, інакш у цесце пачнецца працэс закісання, і маца зробіцца «хамецам  (руск.)».

Стравы з мацы правіць

 
Кнейдлах  (англ.)

Маца таксама служыць зыходным прадуктам для прыгатавання іншых страў.

З дробленай мацы робяць велізарныя клёцкі «кнейдлах  (англ.)», звараныя ў булёне, яны становяцца вельмі пышнымі.

З кавалкаў наламанай мацы, размочанай у вадзе або малацэ, смажаць (як амлет) часам з цыбуляй і яйкам — «мацэбрай  (руск.)».

З дробак той жа мацы пякуць аладкі «мацэлаткес» і «хрэмзлах».

Зноскі

  1. Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.42
  3. Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3

Літаратура правіць

  • Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3