Мацвей Васілевіч Фурсаў
Мацвей Васільевіч Фу́рсаў (1825 — 8 чэрвеня 1901) — краязнаўца, гісторык, археолаг, сапраўдны стацкі саветнік.
Мацвей Васілевіч Фурсаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1825 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 (21) чэрвеня 1901 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік, гісторык, краязнавец, археолаг |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЯк казённакоштны выхаванец скончыў з сярэбраным медалём 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію, філасофскае аддзяленне Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1848 года служыў у Пскоўскай гімназіі на пасадзе старшага настаўніка гісторыі, з 1858 года — інспектарам у Пскоўскім ваенным вучылішчы. Адначасова выкладаў у Пскоўскім жаночым вучылішчы 1-га разраду рускую мову і гісторыю, займаў пасаду члена педагагічнай рады і справавода. У 1865 годзе пераведзены дырэктарам Шавельскай гімназіі. Пасаду дырэктара сумяшчаў з выкладаннем расійскай славеснасці, рускай і лацінскай моў, эпізадычна — гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўчых навук, чыстапісання і малявання. У 1872 годзе назначаны дырэктарам Слуцкай гімназіі, дзе выкладаў агульную геаграфію, расійскую і лацінскую мовы. У 1876 годзе пераведзены ў Магілёў на пасаду дырэктара гімназіі, у якой працаваў да выхаду ў адстаўку (1886). Выкладаў расійскую славеснасць, гісторыю і геаграфію, эпізадычна — латынь.
Працаваў рэдактарам неафіцыйнай часткі «Могилевских губернских ведомостей» (07.02.1883—15.11.1897). У вольны час вёў археалагічныя раскопкі ў басейне Дняпра, даследаваў рэшткі мамантаў у Аршанскіх ванаваных капальнях. Разам з С. Ю. Чалоўскім склаў карту археалагічных помнікаў Магілёўскай губерні. На 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні (1893) выступіў з рэфератам і прадставіў фотаздымкі старажытных цэркваў, розных гістарычных прадметаў, валуноў з геральдычнымі знакамі, выяўленых каля мястэчка Пятровічы Клімавіцкага павета, факсіміле старажытных рукапісаў і інш.
Аўтар гістарычнага нарыса ў кнізе «Опыт описания Могилевской губернии…» (Кн. 1—3. Магілёў, 1882—1884). У 1893 годзе выбраны членам-карэспандэнтам Маскоўскага археалагічнага таварыства.
Літаратура
правіць- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т./галоўны рэдактар Т. У. Бялова. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 378—379.
- Асветнікі Зямлі Беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыклапедычны даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — 2-е выданне. — Мінск, 2006. — С. 451.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 506.
- Фурсаў Мацвей Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 735—736. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.