Мацвей Уладзіслававіч Дукса

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мацвей Дукса)

Мацвей Дукса (нар. 8 красавіка 2003, Смаргонь) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Футбол
Мацвей Дукса
Поўнае імя Мацвей Уладзіслававіч Дукса
Нарадзіўся 8 красавіка 2003(2003-04-08)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2018—2019 Беларусь Дынама (Брэст)
2019 Беларусь Смаргонь
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь Смаргонь 74 (14)
2024— Беларусь Дынама (Брэст)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у Смаргоні, некаторы час знаходзіўся ў акадэміі брэсцкага «Дынама», у 2019 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», на наступны год пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе рэгулярна выхадзіў на замену. З пачатку 2021 года, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а з лета пачаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:2). У сезоне 2022 у якасці іграка асновы дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу, а ў 2023 годзе з 8 галамі і 7 галявымі перадачамі стаў найлепшым бамбардзірам і асістэнтам «Смаргоні» ў сезоне.

У студзені 2024 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[2].

Дасягненні правіць

  •   У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 Д2 Смаргонь   22 1
2021 Д1 Смаргонь   6 0
2022 Д2 Смаргонь   18 5
2023 Д1 Смаргонь   28 8

Крыніцы правіць

  1. а б Matvey Dukso // Transfermarkt — 2000.
  2. Матвей Дуксо перешел из "Сморгони" в брестское "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.