Мацвей (Канстанцін Сямашка; 22 кастрычніка 1894(1894-10-22)[1][2], Бабіцы[d], Люблінскае ваяводства13 сакавіка 1985(1985-03-13)[1], Лондан) — праваслаўны царкоўны дзеяч.

Мацвей
Адукацыя
Дзейнасць прэсвітар, дыякан
Месца працы
Нараджэнне 22 кастрычніка 1894(1894-10-22)[1][2]
Смерць 13 сакавіка 1985(1985-03-13)[1] (90 гадоў)
Пахаванне

Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1894 годзе ў в. Бабіцэ Білгарайскага павета на паўднёвым усходзе Польшчы ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў гімназію ў Хэлме (1912), вучыўся ў мясцовай праваслаўнай духоўнай семінарыі, з 1914 года — у Варшаўскім універсітэце. У 1915 годзе эвакуаваны ў Нежын Чарнігаўскай губерні, дзе скончыў Гісторыка-філалагічны інстытут. Працаваў у гімназіі. Ад чэрвеня 1919 да лютага 1920 гадоў — паручнік артылерыі ў Добраахвотніцкай арміі генерала Дзянікіна.

З 1920 года — у Польшчы, жыў у Аляксандраве-Куяўскім. Узяў шлюб з Ганнай Карпікавай, у 1922 годзе нарадзілася дачка Ірына. Працаваў у мясцовай гімназіі, з красавіка 1921 па чэрвень 1922 гадоў — рэфэрэнт праваслаўнай мітрапалітальнай кансісторыі ў Варшаве. 25 чэрвеня 1922 года высвячаны на святара мітрапалітам Варшаўскім Юрыем (Ярашэўскім). Служыў настаяцелем у Тарнагродзе (Білгарайскі павет). У красавіку 1925 года Міністэрствам вайсковых спраў прызначаны акруговым капеланам у штабе Акруговага корпуса ў Кракаве, з 1932 года — дэкан праваслаўнага душпастырства ў Акруговым корпусе ў Львове. 12 лістапада 1938 года пастрыжаны ў Пачаеўскай Лаўры ў манахі пад імем Мацвей (Матэвуш) — з 1923 года ён быў удаўцом, 28 лістапада атрымаў тытул біскупа Браслаўскага і дапаможнага біскупа Віленскага. Са снежня 1938 года — фактычны кіраўнік Віленскай епархіі (быў заступнікам захварэлага Віленскага архіепіскапа Феадосія  (польск.), з'яўляўся кіраўніком управы Праваслаўнага навукова-выдавецкага інстытута ў Гродне, са студзеня 1938 года выдаваў на польскай мове «Двухтыднёвік Праваслаўны».

З пачаткам ІІ Сусветнай вайны жыў у Рызе, з лістапада 1939 года — у Францыі, дзе ўвайшоў у эміграцыйны ўрад Уладзіслава Сікорскага. Са студзеня 1945 года жыў у Англіі, служыў у чыне палкоўніка протаірэя ў Міністэрстве нацыянальнай абароны, быў шэфам праваслаўнага душпастырства І корпуса Войска Польскага ў Шатландыі. Затым пераехаў у Лондан.

Ад 1948 года лічыўся біскупам ПАПЦ на эміграцыі, знаходзіўся ў юрысдыкцыі экзарха канстантынопальскага патрыярха ў Англіі. Апекаваўся мясцовымі праваслаўнымі беларусамі, разглядаўся на пасаду кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амерыцы.

Памёр у 1985 годзе.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Konstanty Mateusz Siemaszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Mateusz // MAK

Літаратура

правіць
  • Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).