Мацей Догель (6 жніўня 1715, в. Гембулы, Лідскі павет — 24 лютага 1760) — вялікалітоўскі гісторык-архівіст, прававед.

Мацей Догель
Дата нараджэння 6 жніўня 1715(1715-08-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1760(1760-02-24)[1] (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівіст, правазнавец, каталіцкі святар, выдавец, дыпламат, настаўнік
Навуковая сфера гісторыя[2], правазнаўства, гісторыя дзяржавы і права[d][2], church‘s ministry[d][2], дыпламатыя[2] і выдавецкая справа[2]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Шчучынскага піярскага калегіума ўступіў у ордэн піяраў і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Маршалак надворны літоўскі уладальнік мястэчка Шчучын Ю. Сцыпіён дэль Кампа даручыў яму выхаванне свайго сына, разам з якім Догель выязджаў за мяжу, наведваў лекцыі ў Лейпцыгскім і Парыжскім універсітэтах, удасканальваў свае веды ў філасофіі, міжнародным праве і матэматыцы. З канца 1740-х гадоў рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснаваў школу з асобным інтэрнатам для шляхецкай моладзі — Віленскі піярскі «Калегіум Нобіліум». У апублікаваным «Паведамленні» пра адкрыццё гэтай школы падкрэсліваў вялікую ролю асветы ў справе маральнага ўдасканалення народа. Шмат падарожнічаў, у 1748 г. як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах і бібліятэках Германіі, Францыі, Галандыі, дзе сабраў шмат гістарычных і дыпламатычных дакументаў. Выкарыстоўваў таксама рэдкія, малавядомыя або нават сакрэтныя афіцыйныя дакументы, што захоўваліся ў каралеўскім архіве Кракава і Нясвіжскім архіве. Асноўным навуковым і наватарскім на той час выданнем Догелем быў збор міжнародных трактатаў. З 8 запланаваных тамоў выйшлі толькі 3 пад назвай «Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага» (Codex Diplomaticus Regni Poloniae et Magni ducatus Lithuaniae, in guo pacta, foedera tractatus pacis etc; Т. 1, 1758, т. 4, 1764, т. 5, 1759). Нявыдадзеныя матэрыялы (5 тамоў) у рукапісах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку (Варшава), потым у Віленскі ўніверсітэт, адтуль у Пецярбургскую публічную бібліятэку. Выдаваў таксама збор дакументаў «Граніцы Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага»[3] (1758 г.) па размежаванні дзяржаўнай граніцы ВКЛ з Польшчай у сярэдзіне XVI ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнародных адносін Польшчы, Літвы і Беларусі за XIII — XVIII стст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэння.

Зноскі

  1. а б Maciej Dogiel // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Dogiel M. Limites Regni Poloniae & Magni Ducatus Litvaniae. — Vilnae, 1758.

Літаратура правіць

  • Encyklopedia katolicka. T. 4: Docent — Ezzo. ― Lublin, 1995
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.
  • Бирало, А.А, Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. — Мн., 1971.
  • Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 2005.
  • Куркоўскі Я. Мацей Догель: [пятая кніга з серыі пра знакамітых лідзян] / Яраслаў Куркоўскі // «Наша слова» / Заснавальнік: ТБМ ім. Францішка Скарыны. — 2006. — 15 лют. (№ 7). — С. 11; 22 лют. (№ 8). — С. 11.