Мацей Мікітавіч Галоўчынскі

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі (каля 1470 — пасля 1536) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне каля 1470
Смерць не раней за 1536 ці 1539
Род Галоўчынскія
Бацька Мікіта[d]
Жонка Таміла Міхайлаўна Мсціслаўская[d]
Дзеці Яраслаў Мацвеевіч Галоўчынскі, Іван Мацеевіч Галоўчынскі[d], Фядора з Галоўчынскіх[d], Даброхна з Галоўчынскіх[d] і Астафій Мацвеевіч Галоўчынскі

БіяграфіяПравіць

Сын Мікіты. У Вялікае Княства Літоўскае прыехаў з Масквы сакратаром дачкі Івана III Алены Іванаўны ў 1495 годзе. Намеснік княжацкі і цяцерынскі (1502), бірштонскі, магілёўскі і анікштанскі (1507)[1]. Пасля яе смерці (1513) прызначаны Жыгімонтам Старым намеснікам і дзяржаўцам бірштанскім[2].

У 1536 годзе прасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, каб пасля яго смерці старостамі бірштонскімі былі яго сыны Яраслаў і Іван. Са сваіх маенткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў[1].

Ад Алены Іванаўны і Аляксандра Ягелончыка атрымаў маёнткі Струня каля Полацка, Стаяцішкі ў Віленскім павеце, Езна ў Ковенскім павеце, Княжыцы і інш[2].

Зноскі

  1. а б Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. а б Валерый Пазднякоў. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

ЛітаратураПравіць