Мацей Рыбінскі
Мацей Рыбі́нскі (польск.: Maciej Rybiński; 24 лютага 1784, Славута, Рэч Паспалітая — 17 студзеня 1874, Парыж, Францыя) — польскі генерал, апошні кіраўнік паўстання 1830—1831 гадоў. Вінаваціўся ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў (1809—1814).
Мацей Рыбінскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
24 лютага 1784[1] |
Смерць |
17 студзеня 1874[1] (89 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Род | Рыбінскія[d] |
Званне | дывізійный генерал[d] |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1805 годзе ўступіў у армію Напалеона. Служыў ад’ютантам у будучага маршала Луі Габрыэля Сюшэ, з 1807 года — у арміі Варшаўскага герцагства.
Удзельнік Напалеонаўскіх войнаў: з Аўстрыйскай імперыяй (1809), з Расіяй (1812—1813). Адзначыўся ў бітвах пад Смаленскам, Малаяраслаўцам, бітве народаў. Пад Лейпцыгам быў узяты ў палон.
У 1815—1831 гадах служыў у чыне маёра ва ўзброеных сілах Царства Польскага.
У паўстанні з 10 сакавіка 1831 года генерал брыгады, 11 верасня 1831 года генерал дывізіі. 10 верасня 1831 года прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым польскіх войскаў[2]. У 1831 удзельнічаў у бітве пад Астралэнкай. У лістападзе таго ж года быў абвінавачаны ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам.
5 кастрычніка 1831 года на чале атрада перайшоў межы Прусіі[2]. Пасля здушэння паўстання з красавіка 1832 года ў эміграцыі ў Францыі. Жыў у Парыжы[2]. У 1843 годзе заснаваў сярод польскіх эмігрантаў Ваенную партыю (польск.: Stronnictwo Wojskowe). Пакінуў «Запіскі» пра час польскага лістападаўскага паўстання.
Памёр 17 студзеня 1874 года ў Парыжы, пахаваны на Манмартры[2].
Галерэя
правіць-
Мастак Жазеф Шабор. Партрэт генерала М. Рыбінскага.
-
Мастак А. Рачынскі. Генерал М. Рыбінскі ў эміграцыі.
Зноскі
- ↑ а б Maciej Rybiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г Рыбінскі Мацей // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
Літаратура
правіць- Рыбінскі Мацей // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
- Mirosław Krajewski, Usque ad finem. Powstanie listopadowe i partyzantka 1833 r. na ziemi dobrzyńskiej, Dobrzyńskie Towarzystwo Naukowe, Rypin 2011, ss. 205. (польск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацей Рыбінскі
- Powstanie listopadowe (польск.)