Мацей Юзаф Анцута
Мацей Юзаф Анцута (? — 18 студзеня 1723, Юхновец) — дзеяч каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родны або стрыечны брат Ежы Казіміра Анцуты.
Мацей Юзаф Анцута | ||
---|---|---|
![]() Уласны герб «Анцута» | ||
|
||
1722 — 1723 | ||
Папярэднік | Канстанцін Казімір Бжастоўскі | |
Пераемнік | Караль Пётр Панцажынскі | |
Нараджэнне | невядома | |
Смерць |
18 студзеня 1723 |
|
Пахаванне | ||
Дынастыя | род Анцутаў[d] | |
Бацька | Адам Анцута[d] | |
Маці | Кацярына з Чарняўскіх[d] |
Пробашч у Шатах, Вількаміры, Свіры, канонік інфлянцкі, смаленскі і віленскі з 1695, афіцыял віленскі. Рэферэндар духоўны літоўскі 4 снежня 1705—1717 (атрымаў пасаду дзякуючы падтрымцы Аўгуста Моцнага), тытулярны біскуп масінопальскі ў Фракіі і суфраган віленскі з 1710, кусташ віленскі з 1714, каад'ютар з 18 чэрвеня 1717. Пасля смерці ў 1722 віленскага біскупа Канстанціна Казіміра Бжастоўскага фактычна заняў яго пасаду.
У 1710 падпісаў акт Сандамірскай канфедэрацыі. Збудаваў касцёлы ў Вількаміры, Салоках, пачаў будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў Новагародку.
Памёр па дарозе з Варшавы, дзе прыняў сенатарскую прысягу. Пахаваны ў віленскай кафедры.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Анцута Мацей Юзаф // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 232. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.