Мацей Мяхоўскі

(Пасля перасылкі з Мацей з Мехава)

Мацей Мяхоўскі, Мацей з Мяхова, Мацей Мехавіт (~1457 — 1523) — польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг.

Мацей Мяхоўскі
польск.: Maciej Miechowita
Maciej Miechowita.JPG
Дата нараджэння 1457
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1523
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, гісторык, астролаг
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Мацей Мяхоўскі на Вікісховішчы

Найбольш вядомы як аўтар прац «Хроніка палякаў», «Трактат пра дзве Сарматыі». Быў 8 разоў абраны рэктарам Кракаўскага ўніверсітэта. Лічыцца, што ўніверсітэт абавязаны яму сваім росквітам. Быў вядомы сваёй дабрачыннасцю.

Хроніка палякаўПравіць

Самая вядомая праца Мяхоўскага. Неўзабаве пасля таго, як гэтая праца была выданая (1519), увесь арыгінальны тыраж быў канфіскаваны згодна з загадам кароннага канцлера Яна Ласкага. Пасля гэтага частку старонак замянілі на новыя, адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены тычыліся шлюбу Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбрахта і яго валошскага паходу 1497 годзе, панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мяхоўскі ў сваёй працы пісаў не столькі аб палітыцы, колькі аб культуры; замест прыярытэту ў гістарычнай працы палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народаў, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца ў славянскім свеце.

Ён выказаў гіпотэзу пра аўтахтоннасць славян і лакалізаваў іх прарадзіму ў Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі аддаваў падзеям у ВКЛ, апісаў усе палітычныя акцыі ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці ў княстве, якія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі — сялянства і магнатаў.

Трактат пра дзве СарматыіПравіць

У гэтай працы Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Таксама ён узгадаў тут легенду аб паходжанні літоўцаў ад рымлянаў (легенда аб Літаліі). Аўтар паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеўскія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. З іншага боку, тую Русь, што належала да Польскай кароны, як багатую і прыгожую краіну.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.. С. 37, 38;
  • Marek Stachowski. Miechowita's knowledge of East European languages (mainly Hungarian, Lithuanian and Tatar), based on his Tractatus de duabus Sarmatiis (1517) // Studia Linguistica Universitatis Iagellonicae Cracoviensis № 130, 2013. — S. 309—316.