Багародзіца

(Пасля перасылкі з Маці Божая)

Дзева Марыя, Божая Маці, Панна Марыя — постаць хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.

Багародзіца
арам.: מרים
Duccio The-Madonna-and-Child-128.jpg
Дата нараджэння I стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці I стагоддзе
Месца пахавання
Бацька Святы Іаакім[d][1]
Маці Святая Ганна[1]
Муж Іосіф Абручнік
Дзеці Ісус Хрыстос
Commons-logo.svg Багародзіца на Вікісховішчы
Абраз Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі

У евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Яўхіма з Назарэта і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам, у выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога Марыя нарадзіла сына, прысутнічала пры пакаранні яго смерцю, памерла ва ўзросце 48 гадоў і была забрана на неба.

Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана «найсвяцейшай», на 3-ім Усяленскім саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Каралевай Нябеснай. У Каталіцтве лічыцца, што Святая Марыя была зачата беззаганна, бо Маці Божай магла стаць толькі чыстая, народжаная без першароднага граху, Дзева. У 1854 гэта афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI Найсвяцейшая Панна Марыя абвешчана «Маці Касцёла».

У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць абразоў (лічыцца, што першы Яе абраз напісаў евангеліст Лука). Колькасць абразоў Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці абразоў іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Gospel of James

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць