Мачалі́лья (ісп.: Machalilla) — старажытная археалагічная культура на захадзе Эквадора, што існавала ў другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Ахоплівала тэрыторыі правінцыі Санта-Элена і поўдню правінцыі Манабі.

Мачалілья
Перыяд фарміравання ў Андах
Ступа ў выглядзе ягуара
Геаграфічны рэгіён Паўднёвая Амерыка
Лакалізацыя Эквадор
Датаванне 1600 да н.э.800 да н.э.
Носьбіты індзейцы
Тып гаспадаркі рыбалоўства, земляробства
Пераемнасць
Вальдвыія Баія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даследаванне правіць

Культура Мачалілья была асобна вылучана эквадорскімі археолагамі Эмілія Эстрада[1] і Хулія Вітэры Гамбаа[2] ў 1958 г. Яны палічылі яе працягам болей старажытнай культуры Вальдывія. У 1962 г. амерыканскія археолагі Бэцці Мэгерс і Кліфард Эванс даследавалі кераміку і звычай дэфармацыі чэрапаў і прыйшлі да высновы, што носьбіты Мачалілья мелі сувязі з папярэднімі культурамі захаду Мексікі. У 1970-х гг. амерыканскі археолаг Дональд Латрап развіваў думку пра ўплыў Мачалілья на чавіноідныя культуры ў рэчышчы Мараньёну.

Асаблівасці правіць

Носьбіты культуры Мачалілья займаліся земляробствам, вырошчвалі кукурузу, амарантавыя, лубін, магчыма маніёк і бульбу. У іх ежы прысутнічала садавіна, асабліва авакада, ананасы і папая, але існуе верагоднасць, што гэтыя расліны назапашвалі ў выніку збіральніцтва. Пра традыцыі палявання кажуць знаходкі костак аленяў. Значную ролю ў забеспячэнні адыгрывалі рыбалоўства і збор малюскаў.

Керамічны посуд вылучаецца з-за наяўнасці стрэмя ці ручніц, хамутоў з падвойным вадазлівам. Керамічныя скульптуры сустракаюцца рэдка. Антрапаморфныя постаці плоскія і шырокія, з мноствам вушэй, пляскатай галавой і маленькімі вачыма. Некаторыя ўпрыгожваліся чырвонай фарбай, іншыя наогул не ўпрыгожваліся. Адметны полыя статуэткі, якія на самой справе з'яўляліся бутэлькамі.

Носьбіты Мачалілья ведалі ткацтва, выраблялі фарбаваныя тканіны з раслінных валокнаў і воўны. З іх шылі накідкі, якія падпяразвалі рамянём, каляровыя цюрбаны, падобныя на кароны, паясы. Шматлікія ўпрыгожванні выраблялі на аснове нітак, насення. Але болей важным было тое, што носьбіты Мачалілья здабывалі металы накшталт золата, срэбра і медзі, выраблялі з іх завушніцы, бранзалеты, пярсцёнкі і інш.

Відавочна, першапачатковае грамадства Мачалілья было эгалітарным. Але паступова фарміраваўся інстытут правадыроў і старэйшын, якія кіравалі некалькімі паселішчамі, гуртавалі жыхароў адной мясцовасці для выканання супольных рытуалаў. Каля паселішчаў месціліся цырыманіяльныя могілкі. Разам з гэтым існаваў звычай хаваць нябожчыкаў у ніжэйшай часткі хацін, што будаваліся з бамбуку і саману на па́лях. Целы нябожчыкаў маглі некалькі разоў перазахоўвацца перад набыццём сталай магільні. Некаторыя даследчыкі ўпэўнены, што носьбіты Мачалілья практыкавалі пасмяротны канібалізм. Прадстаўнікі культуры вядомы звычаем дэфармацыі чэрапаў. З маленства чэрапы змянялі так, каб візуальна яны выглядалі павялічанымі.

Зноскі

Спасылкі правіць