Машачка (раман)
«Машачка» (руск.: «Машенька») — першы раман Уладзіміра Уладзіміравіча Набокава, напісаны ў берлінскі перыяд у 1926 годзе на рускай мове[1].
Машачка | |
---|---|
руск.: Машенька | |
![]() Выява першага выдання кнігі | |
Жанр | раман |
Аўтар | Уладзімір Набокаў |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1926 |
Дата першай публікацыі | 1926 |
Выдавецтва | Слово |
Наступны | King, Queen, Knave[d] |
Кніга экспануе тэмы, у большай ступені развітыя ў «Дары» (рус. «Дар»): рускае эмігранцкае асяроддзе ў Берліне.
Сюжэт Правіць
Галоўны герой Ганін жыве ў рускім пансіёне ў Берліне. Адзін з суседзяў, Алфёраў, увесь час гаворыць аб прыездзе сваёй жонкі Машачкі з Савецкай Расіі ў канцы тыдня. Па фатаграфіі Ганін пазнае сваё ранейшае каханне і вырашае выкрасці яе з вакзала. Увесь тыдзень Ганін жыве ўспамінамі. Напярэдадні прыезду Машачкі ў Берлін Ганін падпойвае Алфёрава і няправільна ставіць яму будзільнік. У апошні момант, аднак, Ганін вырашае, што мінулы вобраз не вернеш і едзе на іншы вакзал, назаўсёды пакідае Берлін. Сама Машачка з’яўляецца толькі ва ўспамінах Ганіна.
Машачка і яе муж фігуруюць пазней у рамане Набокава «Абарона Лужына» (рус. «Защита Лужина») (глава 13).
Экранізацыі Правіць
- «Машачка», 1987, Вялікабрытанія, рэжысёр Джон Гальдшмідт, галоўныя ролі: Ірына Брук — Машачка, Кэры Элвес — Ганін.
- «Машачка», 1991, СССР, рэжысёр Тамара Паўлючэнка, галоўныя ролі: Анастасія Заваратнюк — Машачка, Антон Якаўлеў — Ганін.