Маяк (гара, Валожынскі раён)
Гара Мая́к — марэнны ўзгорак на Мінскім узвышшы, на ўсходзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Чацвёрты па вышыні пункт Беларусі (пасля гары Дзяржынскай, гары Лысай, гары Ду́бавай), найвышэйшы пункт Валожынскага раёна.
![]() Гара Маяк з боку в. Мацавічы (Валожынскі раён) | |
Вышыня | 335 м |
---|---|
Размяшчэнне | Мінскае ўзвышша |
Каардынаты | 54°02,69′ пн. ш. 27°08,78′ у. д.HGЯO |
Геалогія і рэльефПравіць
Вышыня над узроўнем мора складае 335 м. Буйны марэнны ўзгорак з вяршыняй авальнай формы. Паўночны і паўночна-ўсходні схілы выпуклыя (стромкасць 10-15°), паўднёвы і заходні — пакатыя (стромкасць 5°).
Узгорак складзены чырвона-бурымі, часткова завалуненымі суглінкамі, месцамі глінамі, укрыты лёсападобнымі (пылаватымі) суглінкамі. Каля падэшвы бяруць пачатак прыток Віліі — рака Уша, і прыток Бярэзіны — рака Свіслач.
Глебава-расліннае покрываПравіць
Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя, значна змытыя. Верхняя частка гары ўкрыта лесам, астатняя пад хмызняком.
Гістарычныя звесткіПравіць
Да 1939 года ўзгорак знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, за 2 км ад польска-савецкай мяжы(польск.) бел.[1].
Як дабраццаПравіць
Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна электрацягніком у кірунку Маладзечна, сыходзіць на прыпыначным пункце Анусіна. Потым пешшу 5 км у бок вёскі Шапавалы. Найвышэйшае месца на гары пазначана металічным трыянгулятарам.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: Право и экономика, 2013. – 164 с.: ил. – ISBN 978-985-552-253-0. С.13.
- Горные вершины равнинной Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7.