Маямскі ўніверсітэт (Фларыда)
Маямскі ўніверсітэт (англ.: University of Miami) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карал-Гейблс у штаце Фларыда, ЗША.
Маямскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Miami | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Miami |
Заснаваны | 1925 |
Студэнты | 15 241 і 18 486[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Карал-Гейблс, Фларыда, ЗША |
Сайт | miami.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт прапануе 148 бакалаўрскіх, 148 магістарскіх і 67 доктарскіх праграм навучання. З амаль 20 тысячамі выкладчыкаў і супрацоўнікаў станам на 2023 год універсітэт з’яўляецца другім па велічыні працадаўцам у акрузе Маямі-Дэйд. Галоўны кампус універсітэта ў Карал-Гейблс займае плошчу каля 1 км², мае больш за 530 000 м² памяшканняў і знаходзіцца за 11 км на поўдзень ад цэнтра горада Маямі, дзявятага па велічыні мегаполіса ў ЗША. Выкладчыцкі склад універсітэта ўключае шэраг вядомых навукоўцаў практычна па ўсіх дысцыплінах, у тым ліку чатырох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Ён класіфікуецца доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і з’яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж інжынерыі
- Школа архітэктуры
- Школа бізнесу
- Школа камунікацый
- Школа адукацыі і развіцця чалавека
- Школа права
- Школа навук аб моры, атмасферы і Зямлі
- Школа медыцыны
- Школа музыкі
- Школа медсястрынства і здароўя
- Школа магістратуры і аспірантуры
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маямскі ўніверсітэт (Фларыда)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы