Маярат
Маяра́т (ням.: Majorat ад лац.: major — старэйшы) — абавязковасць атрымання ў спадчыну радавога ўладання старэйшым сынам, а таксама назва ўладання з такім правам. Уласна маярат быў уведзены ў сярэднявечнае права Еўропы ў XIV—XV стагоддзях, але падобныя прававыя нормы існавалі ў многіх грамадствах. Мэтай маярату было прадухіленне раздрабнення уладанняў феадала паміж шматлікімі нашчадкамі. Паводле маярату ўсю маёмасьць і тытул пераходзіў да адзінага спадчынніка. Маярат з аднаго боку спрыяў захаванню сілы старой арыстакратыі, а з іншага прыводзіў да з'яўлення вялізнага пласта так званых «малодшых сыноў» — людзей знатнага паходжання, якія не маглі разлічваць на спадчыну і вымушаныя былі шукаць поспеху ў розных сферах дзейнасці, у асноўным на дзяржаўнай службе або ў войску.
Віды маярату
правіцьІснуюць тры асноўныя віды маярату[1]:
- атрыманне ўладання ў спадчыну старэйшым у родзе (сеньярат, радавое права);
- атрыманне ўладання ў спадчыну старэйшым сынам (маярат у вузкім сэнсе слова);
- атрыманне ўладання ў спадчынустарэйшым сынам, а ў выпадку яго смерці — унукам ад старэйшага сына (прымагенітура).
У Рэчы Паспалітай маярат набыў форму ардынацыі. У Расійскай імперыі маярат быў усталяваны толькі для асобных дваранскіх родаў, напрыклад, для Чарнышовых.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Маярат» у Савецкім юрыдычным слоўніку(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- «Маярат» у ВСЭ Архівавана 24 студзеня 2009.