Мая Беразоўская (польск.: Maja Berezowska; 13 красавіка 1893 ці 1898, Баранавічы — 27 жніўня 1878, Варшава) — польская мастачка.

Мая Беразоўская
польск.: Maja Berezowska
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 красавіка 1898(1898-04-13)[1] ці 13 красавіка 1893(1893-04-13)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1978(1978-05-31)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, ілюстратарка, карыкатурыст, сцэнограф
Узнагароды
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і інжынэра Эдмунда Беразоўскага. Яе бацька быў падпалкоўнікам расійскай арміі і будаўніком чыгункі, пазней ён служыў у польскім войску ў чыне генерала брыгады.

Вучылася ў Пецярбургу (1908—1909), мастацкай школе Кракава (1910—1912) ды Мюнхэна (1913).

Яшчэ перад вайною праславілася як мастачка эратычнай графікі. Чалавечыя пачуцці і каханне былі матывамі яе творчасці на працягу ўсяго жыцця.

У 1933—1936 гадах жыла ў Парыжы, дзе супрацоўнічала з выданнямі «Le Figaro», «Le Rire», «Ici Paris». У апошняй газэце ў 1935 годзе надрукавала сэрыю карыкатураў «Любоўныя авантуры салодкага Адольфа», што датычыліся Гітлера. Нямецкая амбасада ў Францыі палічыла гэта абразай сваёй дзяржавы і падала на Беразоўскую у суд. Напачатку суд прызнаў віну мастачкі і прысудзіў ёй штраф ў 500 франкаў, але пазней дзякуючы апэляцыі кара была зменшана да сімвалічнай квоты.

Пасля паразы французаў у вайне, з пачаткам нямецкай акупацыі Беразоўская вымушана была хавацца ў правінцыі. У студзені 1942 года, яна вярнулася ў Варшаву. Па даносу яе схапіла гестапа. У маі 1942, за знявагу Гітлера яе змясцілі ў канцэнтрацыйны лагер Равэнсбрук з выракам на кару смерці. У канцлагеры Беразоўская працягвала займацца творчасцю. Рабіла партэты вязняў і замалёўкі сцэнаў з жыцця лагеру.

Пасля вызвалення лагеру савецкімі войскамі ў маі 1945 года, дзякуючы швэдскаму Чырвонаму Крыжу, выехала да Стакгольму на рэабілітацыю. У чэрвені 1946 года вярнулася ў Польшчу.

Жыла у Варшаве, дзе пасля смерці знаходзіцца яе музей. Пахавана на вайсковых могілках Варшавы[5].

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Internetowy Polski Słownik Biograficzny Праверана 25 кастрычніка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Сьмяротны вырак для мастачкі з Баранавічаў за карыкатуры на Гітлера