Мая Міхайлаўна Яніцкая

мастацтвазнавец

Мая Міхайлаўна Яніцкая (22 мая 1931, хутар Валянцінава, Плешчаніцкі, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастацтвазнавец. Спецыяліст па гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства (1974)[2].

Мая Міхайлаўна Яніцкая
Дата нараджэння 22 мая 1931(1931-05-22) (93 гады) ці 1931[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Навуковая сфера мастацтвазнаўства[1], помнік гісторыі[d][1], дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[1] і studio glass[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1974)
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю ў Маскве (1955), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі па спецыяльнасці выяўленчае мастацтва (1970). У 1971-74 гг. малодшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі, у 1974-77 гг. у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» (у 1975-76 гг. загадчык рэдакцыі «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»). З 1978 г. старшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі, з 1991 г. — Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, з 1997 г. — рэдакцыі мультымедыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларускае мастацкае шкло (16 — першая палова 19 ст.)»[2].

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 года[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе гісторыю беларускай культуры, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Аўтар кніг «Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.)» (1977), «Вытокі шкларобства Беларусі» (1980), «Фёдар Зільберт» (1980, творчы партрэт мастака-кераміста), «Беларускае мастацкае шкло XIX — пачатку XX стст.» (1984), «Людміла Мягкова» (1984, творчы партрэт мастака), «Гісторыя шкляной вясёлкі» (1986), «Художественное стекло Со­ветской Белоруссии» (1989). Першы аўтар фундаментальных артыкулаў па гісторыі роз­ных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастац­тва ў шэрагу энцыклапедычных выданняў. Адзін з аўтараў, навуковых рэдактараў і член рэдкалегіі «Збору помнікаў гісторыі і культу­ры Беларусі» (1984-88) і серыйнага навуковага выдання «Вяртанне-1», «Вяртанне-2», «Вяртанне-3», «Вяртанне-4» (1992-97), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастац­тва» (т. 1-6, 1987-94), а таксама першага мультымедыйнага выдання Беларускага інстытута праблем культуры «Беларуская куль­тура. Лепшыя старонкі: Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі» (2000). Аўтар шматлікіх артыкулаў у перыядычных выданнях Беларусі і Расіі, прысвечаных агляду выстаў розных відаў сучаснага беларускага мастацтва, аналізу твораў персанальных выстаў сучасных мастакоў Беларусі, а таксама складальнік каталогаў гэтых выстаў. Складальнік раздзела «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» да альбома-каталога «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя» (2003).

Бібліяграфія правіць

  • Гісторыя шкляной вясёлкі. Мінск, 1986.
  • Беларускае мастацкае шкло XIХ — пачатак XХ ст. Мінск, 1984.
  • Вытокі шкларобства Беларусі. Мінск, 1980.
  • Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мінск, 1977.
Удзел у калектыўных працах
  • В граде Слуцке: [слуцкія паясы: фотаальбом]. Мінск, 2006.
  • Вяртанне; Вяртанне-2; Вяртанне-3: дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 1992; 1994; 1996.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Мінск, 1987—1994.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск, 1984—1988.

Зноскі

  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 22 мая 2024.
  2. а б в Марозаў 2022.

Літаратура правіць