Мая (прыток Алдана)

Ма́я (руск.: Ма́я[1], якуцк.: Маайа) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскам краі і Якуціі, правы прыток ракі Алдан (басейн ракі Лена).

Мая
як. Маайа, руск. Мая
Характарыстыка
Даўжыня 1053 км
Басейн 171 000 км²
Расход вады 1 180 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Юдама-Майскае нагор’е
 • Каардынаты 59°44′52″ пн. ш. 139°37′38″ у. д.HGЯO
Вусце Алдан
 • Месцазнаходжанне каля сяла Усць-Мая
 • Каардынаты 60°24′42″ пн. ш. 134°33′07″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Алдан → Лена → Мора Лапцевых
Краіна
Рэгіёны Хабараўскі край, Якуція
Код у ДВР 18030600512117300022262
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Басейн ракі Мая

Даўжыня ракі 1053 км, плошча вадазбору — 171 000 км², сярэдні расход вады — 1180 (1190[2]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 37,558[2] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Правая Мая і Левая Мая. Пераважна цячэ ў межах Юдама-Майскага нагор’я. Упадае ў Алдан каля сяла Усць-Мая. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна шырокая забалочаная, у нізоўях больш вузкая. Жыўленне змяшанае — снегавое і дажджавое. Разводдзе з мая па верасень. Замярзае ў другой палове кастрычніка, адкрываецца ў маі. У басейне ракі 9975 азёр агульнай плошчай 319 км²[2].

Суднаходная на 547[1] (552[3]) км ад вусця.

Асноўныя прытокі: Юдама, Аім, Інгілі, Лякі, Маці, Маймакан, Паўночны Уй.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 276. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в Иванов В. В. Мая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Река Мая (Майя) // государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 276. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Мая // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 779. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць