Маўрысіа Макры
Маўрысіа Макры (ісп.: Mauricio Macri, нар. 8 лютага 1959, Тандыль) — аргенцінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Аргенціны з 10 снежня 2015 года.
Маўрысіа Макры ісп.: Mauricio Macri | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
10 снежня 2015 — 10 снежня 2019 | |||
Прэм’ер-міністр | Маркас Пенья | ||
Папярэднік | Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер | ||
| |||
10 снежня 2007 — 9 снежня 2015 | |||
Папярэднік | Хорхе Тэлерман | ||
Пераемнік | Арасіа Радрыгес Ларэта | ||
| |||
10 снежня 2005 — 18 ліпеня 2007 | |||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | бізнесмэн, палітык, інжынер у грамадзянскім будаўніцтве, спартыўны функцыянер | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 8 лютага 1959[1][2][…] (62 гады) | ||
Бацька | Франсіска Макры[d] | ||
Жонка | Хуліяна Авада[d] | ||
Сайт | mauriciomacri.com.ar | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
У мінулым быў дэпутатам Ніжняй палаты аргенцінскага парламента, мэрам Буэнас-Айрэса (з 24 чэрвеня 2007 года па 10 снежня 2015 года). Прэзідэнт футбольнага клуба «Бока Хуніярс» (1995—2007). 22 лістапада 2015 года абраны прэзідэнтам Аргенціны.
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў адной з найбагацейшых сем’яў у краіне, вывучаў грамадзянскае будаўніцтва ў аргенцінскім Каталіцкім універсітэце ў Буэнас-Айрэсе. Затым ён таксама вучыўся ў бізнес-школе Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку і ў Вортанскай бізнес-школе Пенсільванскага ўніверсітэта.
Макры пачаў сваю кар’еру як аналітык у будаўнічай кампаніі SIDECO Americana s. a.
З 1984 ён працаваў у крэдытным аддзеле Citibank у Буэнас-Айрэсе, у тым жа годзе пачаў працаваць у будаўнічай кампаніі DADS, што адносіцца да яго сямейнай кампаніі Grupo Macri. У 1985 стаў яе генеральным сакратаром.
У 1986–1992 працаваў віцэ-прэзідэнтам, а затым прэзідэнтам кампаніі SIDECO.
У 1992 стаў намеснікам дырэктара кампаніі Sevel, якая вырабляе аўтамабілі, апраз два гады ўзначаліў яе.
У 1995 стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Бока Хуніярс», у 1999 і 2003 пераабраны на гэтую пасаду, якую займаў да 2007.
На палітычнай сцэне ён з’явіўся ў 2003, калі стаў заснавальнікам правацэнтрысцкай партыі «Compromiso para el Cambio» (Абавязацельствы да змены). У тым жа годзе ён прыняў удзел у выбарах на пасаду мэра Буэнас-Айрэса. Ён атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, а ў другім ён атрымаў 47 & nbsp;% галасоў і прайграў кандыдату ад левых Анібалю Ібарры.
У 2005 яго партыя ўвайшла ў кааліцыйную «Propuesta Republicana» (Рэспубліканскую прапанову), ад якой ён стаў членам Палаты дэпутатаў на парламенцкіх выбарах у кастрычніку таго ж года.
У лютым 2007 абвясціў аб сваім намеры прыняць удзел у наступных мясцовых выбарах на пасаду мэра сталіцы. У першым туры галасавання 2 чэрвеня ён выйграў з лікам 45,6% галасоў. У другім туры 24 чэрвеня ён перамог свайго суперніка Даніэля Фільмусу, атрымаўшы 60,96% галасоў.
У 2015 вырашыў пазмагацца за пасаду прэзідэнта Аргенціны. У першым туры, які адбыўся 25 кастрычніка, ён атрымаў 34,15% галасоў, выйшаўшы ў другі тур разам з былым віцэ-прэзідэнтам Даніэлем Сіолі, які атрымаў 37,08% і быў падтрыманы дзеючым прэзідэнтам Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер.
Зноскі
- ↑ Mauricio Macri // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mauricio Macri // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mauricio Macri // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.