Маўрысіа Ісла

чылійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Маўрысіё Ісла)

Маўрысіа Анібаль Ісла (ісп.: Mauricio Isla; нар. 12 чэрвеня 1988, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Універсідад Католіка» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Футбол
Маўрысіа Ісла
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Маурысіа Анібаль Ісла
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1988(1988-06-12)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чылі Універсідад Католіка
Нумар 44
Маладзёжныя клубы
1996—2007 Чылі Універсідад Католіка
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Італія Удзінезэ 127 (6)
2012—2016 Італія Ювентус 29 (0)
2014—2015   Англія Куінз Парк Рэйнджэрс 26 (0)
2015—2016   Францыя Марсель 23 (2)
2016—2017 Італія Кальяры 34 (1)
2017—2020 Турцыя Фенербахчэ 68 (0)
2020—2022 Бразілія Фламенгу 50 (3)
2022— Чылі Універсідад Католіка
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Чылі Чылі (да 20) 16 (2)
2008— Чылі Чылі 136 (5)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубкі Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Ісла — выхаванец чылійскага клуба «Універсідад Католіка». Быў заўважаны скаўтамі «Удзінезэ» пасля моладзевага чэмпіянату свету 2007, дзе Ісла і яго зборная прадэманстравалі запамінальную гульню. Падпісаўшы маладога паўабаронцу, «Удзінезэ» аддаў яго ў арэнду швейцарскаму «Лакарна», дзе той не правёў ніводнага матча. Усё ў тым жа 2008 годзе ён вярнуўся ў «Удзінезэ», паступова пачаўшы атрымліваць гульнявую практыку, а ў сезоне 2008/09 стаў іграком асновы (32 матчы).

Улетку 2012 года далучыўся да «Ювентуса». У афіцыйных матчах за «Старую Сеньёру» дэбютаваў 19 верасня таго ж года, выйшаўшы на замену ў гульні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць лонданскага «Чэлсі».

2 жніўня 2014 года адправіўся ў гадавую арэнду ў англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», у якім правёў сезон 2014/15. 31 жніўня 2015 года на правах арэнды далучыўся да французскага «Марселя»[3]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Кальяры», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].

У ліпені 2017 года перабраўся ў турэцкі клуб «Фенербахчэ»[5]. У чэрвені 2020 года разарваў кантракт са стамбульскім клубам[6].

У жніўні 2020 года далучыўся да «Фламенгу»[7]. У чэрвені 2022 года вярнуўся ва «Універсідад Католіка», дзе пачынаў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Ісла — бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету 2007. У дарослай зборнай дэбютаваў 7 верасня 2008 года, у таварыскім матчы зборных Чылі і Швейцарыі. Удзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014. У 2015 разам са зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.

Дасягненні правіць

«Ювентус»:

«Фламенгу»:

Зноскі