Маўрытанец (фільм)

«Маўрытанец» (англ.: The Mauritanian) — брытана-амерыканскі мастацкі фільм рэжысёра Кевіна Макдональда  (англ.) з Джодзі Фостэрам і Бенедыктам Камбербэтчам у галоўных ролях. Яго прэм’ера адбылася 12 лютага 2021 года. Карціна атрымала неадназначныя водгукі; у прыватнасці, яе раскрытыкавалі за прыхарошванне рэальных падзей. Высока была ацэнена гульня Тахара Рахіма.

МаўрытанецM:
англ.: The Mauritanian
Жанр турэмны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 129 хв.
Зборы 7 527 030 $[4] і 836 536 $[4]
Краіна
Мова англійская
Год 2021, 10 чэрвеня 2021[1], 12 лютага 2021[1] і 2 сакавіка 2021[1]
IMDb ID 4761112
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Галоўны герой фільма — чалавек, які апынуўся па рашэнні амерыканскіх уладаў у Гуантанама, адной з самых страшных турмаў свету. Яму пачынаюць дапамагаць адвакат і ваенны пракурор. Літаратурнай асновай сцэнара сталі мемуары Махамеда Ульд Слахі «Дзённік Гуантанама».

У ролях правіць

Вытворчасць і прэм’ера правіць

Праект быў анансаваны ў лістападзе 2019 года. Здымкі пачаліся 2 снежня таго ж года ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова карціна павінна была называцца «Вязень 760»[5], але ў лістападзе 2020 года атрымала канчатковую назву «Маўрытанец».

Прэм’ера ў ЗША адбылася 12 лютага 2021 года на канале STXfilms  (англ.). У Вялікабрытаніі ў сувязі з закрыццём кінатэатраў з-за пандэміі COVID-19 прэм’ера адбылася 1 красавіка 2021 года на інтэрнэт-відэасэрвісе Prime Video  (англ.)[6].

Крытыка правіць

На агрэгатары Rotten Tomatoes фільм атрымаў рэйтынг адабрэння 72 %, а таксама 109 станоўчых водгукаў кінакрытыкаў з сярэдняй ацэнкай 6,9/10. Тым не менш кансэнсус сэрвісу абвяшчае: «"Маўрытанец" паказвае падзеі, якія адбываліся ў рэальнасці, занадта мякка, аднак яго ратуе акцёрская гульня Тахара Рахіма»[7]. На Metacritic стужка атрымала змешаныя водгукі: 25 крытыкаў — 52 з 100[8].

Узнагароды і намінацыі правіць

Прэмія Катэгорыя Намінант Вынік
«Залаты глобус» Лепшая мужчынская роля — драма Тахар Рахім Намінацыя
Лепшая жаночая роля другога плана Джодзі Фостэр Перамога
BAFTA  (англ.) Лепшы фільм Лойд Левін  (англ.), Беатрыс Левін, Леа Кларк, Адам Экланд Намінацыя
Лепшы брытанскі фільм Кевін Макдональд, Адам Экланд, Леа Кларк, Беатрыс Левін, Лойд Левін, Роры Хайнс, Сахраб Нашырвані, Майкл Бронер Намінацыя
Лепшая мужчынская роля Тахар Рахім Намінацыя
Лепшы адаптаваны сцэнар Роры Хайнс, Сахраб Нашырвані, Майкл Бронер Намінацыя
Лепшая аператарская работа Альвін Х. Кюхлер  (ням.) Намінацыя

Зноскі

  1. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2022.
  2. а б в г Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 красавіка 2021.
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 4 сакавіка 2024.
  4. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 15 кастрычніка 2022.
  5. Jodie Foster, Tahar Rahim & Shailene Woodley Board ‘Prisoner 760’, STX Launching At AFM. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 16 студзеня 2021.
  6. Warner, Sam (19 February 2021). "Benedict Cumberbatch's new movie skips cinemas for Amazon release in the UK". digitalspy. Архівавана з арыгінала 2021-02-20. Праверана February 21, 2021. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  7. The Mauritanian (2021). Rotten Tomatoes. Fandango Media. Архівавана з першакрыніцы 12 February 2021. Праверана 22 February 2021.
  8. The Mauritanian Reviews. Metacritic. Red Ventures. Архівавана з першакрыніцы 15 February 2021. Праверана 22 February 2021.

Спасылкі правіць