Маўрыцыа Педэці

Італьянскі архітэктар

Маўры́цыа Педэ́ці (італ.: Mauritio Pedetti; 13 кастрычніка 1719, Казаска-д’Інтэльві, правінцыя Кома — 14 сакавіка 1799, Айхштэт) — італьянскі архітэктар позняга барока.

Маўрыцыа Педэці
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1719(1719-10-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1799(1799-03-14)[3] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Труна Маўрыцыа Педэці на могілках Айхштэта

Дзед Маўрыцыа па матчынай лініі, будучы прафесійным архітэктарам, навучыў хлопчыка маляваць. У 1722 годзе сям'я пераязджае ў Мангейм. Разам са стрыечным братам Маўрыцыа працаваў на будаўніцтве Людвігсбургскай рэзідэнцыі. У 1735 годзе ўдзельнічае ў праектаванні рэзідэнцыі маркграфа ў Ансбахе. У 1738 годзе праектуе царкву святога Гумберта ў Мюнхене.

У 1739-1741-х гадах Педэці падарожнічае па Італіі, удасканальваючы пры гэтым сваё майстэрства архітэктара. Педэці быў уцягнуты ў вайну за аўстрыйскую спадчыну. У 1743 годзе ён паступае на ваенную службу. Аднак неўзабаве пакідае яе і аказваецца пры двары князёў Радзівілаў у Нясвіжы, дзе працаваў у 17481752 гадах. Тут Педэці ўдзельнічае ў рэстаўрацыі езуіцкага храма Божага Цела[крыніца?], пабудаваў капліцу ў ягоным двары, а таксама ўдзельнічае ў будаўніцтве невялікага палаца «Кансаляцыя» ў Альбе[4].

Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Вялікім Княстве Літоўскім, Педэці вяртаецца ў нямецкія землі і паступае ў слугаванне да князю-біскупу айхштэцкаму. Больш шырокую вядомасць, чым ранейшыя працы, яму прыносіць стварэнне шэрагу будынкаў у горадзе Айхштэце.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць