Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (Беларусь)

медаль Беларусі

Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай грані́цы» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Ваеннаслужачыя пагранічных войскаў, а таксама іншыя ваеннаслужачыя і іншыя грамадзяне.
Падставы ўзнагароджання

1. За мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы;

2. за подзвігі і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы;

3. за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы;

4. за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;

5. за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Малодшая Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне правіць

Медаль прысуджаецца:

  • За мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы;
  • за подзвігі і асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы;
  • за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы;
  • за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;
  • за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя пагранічных войскаў, а таксама іншыя ваеннаслужачыя і іншыя грамадзяне.

Нашэнне правіць

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».