Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 13 ліпеня 1950
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 67 520
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Малодшая Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» І ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года. Аўтар малюнка медаля — мастак П. М. Вераменка.

Статут медаля правіць

Медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» узнагароджваліся ваеннаслужачыя пагранічных войскаў МДБ, МУС, КДБ СССР і асобы з ліку грамадзянскага насельніцтва:

  • за адвагу і самаадданасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы СССР;
  • за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці мяжы СССР;
  • за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;
  • за ўмелую арганізацыю пагранічнай службы і прыкладную працу па ўмацаванні дзяржаўных граніц СССР;
  • за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўных граніц СССР;
  • за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх баявой працы па ахове дзяржаўных граніц СССР.

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.

У 1966 годзе змянялася апісанне медаля, у 1977 і 1980 палажэнне аб ім.

Медалём маглі ўзнагароджваць паўторна, за новыя подзвігі і адзнакі. Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» здзейснена прыкладна 67 520 узнагароджанняў.

Пасля распаду СССР медаль быў адноўлены ў якасці ўзнагароды Расійскай Федэрацыі.

Апісанне правіць

 
Рэверс медаля

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» да 1966 года вырабляўся з серабра. Пазней з нейзільбера, пасярэбраны, а затым і з медна-нікелевага сплаву. Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На аверсе медаля намаляваная фігура ўзброенага аўтаматам ППШ салдата, які стаяў на варце каля пагранічнага слупа, на заднім плане — горы.

На рэверсе медаля надпіс рэльефнымі літарамі «За отличие в охране государственной границы СССР». У ніжняй частцы па акружнасці размешчаны дубовыя галіны, перавітыя стужкай. У верхняй частцы намаляваная выпуклая пяціканцовая зорка, а ў ніжняй — серп і молат.

Абодва бакі медаля па акружнасці абрамлены выпуклым борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 3 мм кожная.

Літаратура правіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 154—155. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 62.

Спасылкі правіць