Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь
Меда́ль «За адзна́ку ў во́інскай слу́жбе» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя. | ||
Падставы ўзнагароджання |
1. За значныя заслугі ў воінскай службе; 2. За поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб'яднанняў, выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, асаблівую адзнаку на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявога дзяжурства; 3. За асаблівыя заслугі ў асваенні, эксплуатацыі і абслугоўванні ваеннай тэхнікі, высокае прафесійнае майстэрства. |
||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адвагу», Беларусь | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
правіцьМедаль прысуджаецца за:
- За значныя заслугі ў воінскай службе;
- За поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб’яднанняў, выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, асаблівую адзнаку на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявога дзяжурства;
- За асаблівыя заслугі ў асваенні, эксплуатацыі і абслугоўванні ваеннай тэхнікі, высокае прафесійнае майстэрства.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя.
Нашэнне
правіцьМедаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».