Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)

дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь

Меда́ль «За бездако́рную слу́жбу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Медаль «За бездакорную службу»
I ступені
By-longservice1.png Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, службовыя асобы мытных органаў.
Падставы ўзнагароджання

за бездакорную службу на працягу:

  • 20 гадоў (I ступень);
  • 15 гадоў (II ступень);
  • 10 гадоў (III ступень).
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль Францыска Скарыны
Малодшая Юбілейныя медалі

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеПравіць

Медаль прысуджаецца за бездакорную службу на працягу:

  • 20 гадоў (I ступень);
  • 15 гадоў (II ступень);
  • 10 гадоў (III ступень).

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, службовыя асобы мытных органаў.

НашэннеПравіць

Медаль «За бездакорную службу» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.

СпасылкіПравіць