Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)
дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь
Меда́ль «За бездако́рную слу́жбу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Медаль «За бездакорную службу» | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў. | ||
Падставы ўзнагароджання |
за бездакорную службу на працягу:
|
||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль Францыска Скарыны | ||
Малодшая | Юбілейныя медалі |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
правіцьМедаль прысуджаецца за бездакорную службу на працягу:
- 20 гадоў (I ступень);
- 15 гадоў (II ступень);
- 10 гадоў (III ступень).
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў.
Нашэнне
правіцьМедаль «За бездакорную службу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.
Спасылкі
правіць- Медаль "За бездакорную службу" III ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі"
- Медаль "За бездакорную службу" II ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі"
- Медаль "За бездакорную службу" I ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі"