Медаль «За вызваленне Пальміры»

Медаль «За вызваленне Пальміры» (руск.: Медаль «За освобождение Пальмиры») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Заснавана загадам міністра абароны ад 14 мая 2016 года № 273 у сувязі з вызваленнем сірыйскага горада Пальміры[1].

Медаль «За вызваленне Пальміры»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  Расія
Тып медаль
Каму ўручаецца вайскоўцы і грамадзянскія асобы
Кім уручаецца Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Дата заснавання 14 мая 2016
Статус уручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палажэнне аб медалі

правіць

Медалём узнагароджваюцца[2]:

  • вайскоўцы Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявой аперацыі па вызваленні Пальміры;
  • вайскоўцы і асобы грамадзянскага персаналу узброеных сіл, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і забеспячэнні баявой аперацыяй па вызваленні Пальміры і кіраўніцтве ёю;
  • іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, замежныя грамадзяне, якія аказалі садзейнічанне аперацыі.

Сама медаль (стужка медаля) носіцца на левым баку грудзей.

Апісанне медаля

правіць

Медаль зроблены з металу залацістага колеру, мае форму кола дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.

На адным баку медаля: рэльефная аднакаляровыя выява ўзыходзячага сонца, абрамленага рэльефнымі надпісамі: зверху па коле — «ЗА ОСВОБОЖДЕНИЕ» (бел.: ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ), знізу — «ПАЛЬМИРЫ» (бел.: ПАЛЬМІРЫ). У ніжняй частцы медаля малюнак аліўкавых галін, перавязаных стужкай. На адваротным баку медаля: у цэнтры-рэльефная аднакаляровая выява эмблемы міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі; у правай лапе птушкі — меч, у левай — дубовы вянок, на грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт, у полі шчыта — вершнік, які дзівіць дзідай дракона), па крузе — рэльефная надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ» (бел.: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ), у ніжняй частцы — «РОСИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» (бел.: РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ).

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая чорнай паласой шырынёй 2 мм, лявей — жоўтая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая справа чырвонай паласой шырынёй 2 мм.

Семантыка

правіць

Элементы медаля сімвалізуюць:

  • сонца (сімвал святла, жыцця, адраджэння), аліўкавыя галіны (сімвал міру, міралюбнасці) — вызваленне і вяртанне Пальміры да мірнага жыцця;
  • эмблема міністэрства абароны РФ і аранжавая паласа стужкі медалі, абрамленая чорнай паласой, — прыналежнасць медалі да сістэмы знакаў адрознення Узброеных сіл Расіі;
  • жоўтая (сімвал сонца, багацця, росквіту) і чырвоная (сімвал сілы, мужнасці, доблесці) паласы стужкі медалі — прызначэнне медалі для ўзнагароджання ваеннаслужачых, асоб грамадзянскага персаналу, іншых і замежных грамадзян, якія аказалі садзейнічанне.

Вядомыя ўзнагароджаныя

правіць

Медаля «За вызваленне Пальміры» ўдастоены: За канцэрт, які адбыўся ў вызваленай сірыйскай Пальміры 5 мая 2016 года:

Узнагароджаныя другім варыянтам медаля «За вызваленне Пальміры»:

За мужнасць, праяўленую пры вызваленні Пальміры, медалямі ўзнагароджаны шэраг вайскоўцаў брыгады спецаперацый «Тыгр»:

  • камандуючы палкоўнік Хасан Сухейл[6],
  • вайскоўцы: Фуад Хамудзі і Хабіб Фаісал[7].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Олег Сыромятников. Медали министерства обороны РФ за Сирию // Петербургский коллекционер : журнал. — 2016. — № 4 (96). — С. 96—100.