Медаль «За здушэнне польскага мецяжу»
Медаль «За здушэнне польскага мецяжу 1863—1864 гадоў» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар падаўлення ў заходніх губернях нацыянальна-вызваленчага паўстання.
Медаль «За здушэнне польскага мецяжу 1863-1864 гадоў» | ||
---|---|---|
|
||
Краіна | ||
Тып | медаль | |
Дата заснавання | 1 (13) студзеня 1865 | |
Памеры | 29 міліметр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУзімку 1863 года на тэрыторыі польскіх і беларускіх земляў, якія ўвайшлі ў канцы XVIII стагоддзя ў склад Расійскай імперыі, успыхнула другое за апошнія 30 год нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Для ўшаноўвання асоб, якія прымалі ўдзел у падаўленні паўстання, імператарскім дваром быў выпушчаны медаль «За ўціхамірванне польскага мецяжу 1863—1864 гадоў».
Узнагарода была заснавана 1 студзеня 1865 года. Медалі са светлай бронзы атрымалі ўсе ваенныя чыны, а таксама казачыя палкі і конныя сотні, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях. Гэты ж медаль выдавалі грамадзянскім асобам усіх саслоўяў, якія са зброяй у руках выступілі супраць паўстанцаў.
Медалём з цёмнай бронзы былі ўзнагароджаны вайсковыя чыны і службоўцы ваенных ведамстваў, якія знаходзіліся на тэрыторыі ваенных дзеянняў, але не прымалі ўдзелу ў баявых аперацыях.
Апісанне
правіцьМела дзве разнавіднасці — са светлай і цёмнай бронзы. На правым боку медаля, ва ўсё поле, знаходзіцца выява дзяржаўнага герба Расійскай імперыі. На адваротным боку — буйны кругавы надпіс: «ЗА УСМИРЕНИЕ ПОЛЬСКАГО МЯТЕЖА»; усярэдзіне яе змешчана ў адзін радок дата — «1863-1864».
Медаль насіўся на грудзі, на стужцы колераў дзяржаўнага сцяга — з чорнай, жоўтай і белай палосамі аднолькавай шырыні. З 13 жніўня 1911 года, згодна з указам Мікалая II, параненыя і кантужаныя ў баях атрымалі магчымасць насіць гэтыя медалі на стужцы з бантам[1].
Зноскі
- ↑ Медаль «За ўціхамірванне польскага мецяжу 1863—1864 гг.»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.