Медаль «За перамогу над Японіяй»

медаль СССР

Меда́ль «За перамо́гу над Япо́ніяй» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 30 верасня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастак М. Л. Лукіна.

Медаль «За перамогу над Японіяй»
Victoryjapan rib.png Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 30 верасня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 1 831 000
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Малодшая Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палажэнне аб медалюПравіць

Медалём «За перамогу над Японіяй» узнагароджваюцца:

Медаль «За перамогу над Японіяй» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

Асобы, узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй», пасля мелі права на ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі:

Агульная колькасць узнагароджаных медалём «За перамогу над Японіяй» складае каля 1 831 000 чалавек[1].

Нягледзячы на той факт, што статус медаля прадугледжваў аднаразовае ўручэнне, вядомыя выпадкі паўторнага ўзнагароджання. Так, напрыклад, двух медалёў «За перамогу над Японіяй» ўдастоена Лысенка Таццяна Фёдараўна. Пасведчанні да медаля Г № 116525 і Г. № 116541 выпісаныя, адпаведна, 28 сакавіка 1948 года і 6 ліпеня 1948 года Арджанікідзаўскім райваенкаматам Растоўскай вобласці. Трохразовым кавалерам медаля «За перамогу над Японіяй» стаў старшы сяржант Мішко Міхаіл Арцёмавіч[2].

Апісанне медаляПравіць

Медаль «За перамогу над Японіяй» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным боку медаля профільная пагрудная выява Генералісімуса Савецкага Саюза Сталіна І. В., звернутая направа. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс «ЗА ПОБЕДУ НАД ЯПОНИЕЙ».

На адваротным боку медаля надпіс «3 СЕНТЯБРЯ 1945», над ёй пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі шырокая чырвоная палоска, па абодва бакі ад яе: па адной белай палосцы, па адной чырвонай палосцы і па адной вузенькай белай палосцы. Края стужкі абрамлены вузенькімі жоўтымі палоскамі.

ІлюстрацыіПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 50—51. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55.

СпасылкіПравіць