Медаль «За працоўныя заслугі»

дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь

Меда́ль «За працо́ўныя заслу́гі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Медаль «За працоўныя заслугі»
By-labor merit rib.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва za zaslugi
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Падставы ўзнагароджання

1. За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе і іншых галінах працоўнай дзейнасці;

2. за карысныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;

3. за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»
Малодшая Медаль Францыска Скарыны

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеПравіць

Медаль прысуджаецца:

  • За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе і іншых галінах працоўнай дзейнасці;
  • за карысныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
  • за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

НашэннеПравіць

Медаль «За працоўныя заслугі» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

СпасылкіПравіць