Медаль «За ўзяцце Вены»

медаль СССР

Медаль «За ўзяцце Вены» — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года ў гонар ўзяцця Вены ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

Медаль «За ўзяцце Вены»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС
Падставы ўзнагароджання непасрэдным удзельнікам штурму і ўзяцці Вены, а таксама арганізатарам і кіраўнікам баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада
Дата заснавання 9 чэрвеня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 277 380
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Малодшая Медаль «За ўзяцце Берліна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём «За ўзяцце Вены» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі штурму і ўзяцця Вены ў перыяд 16 сакавіка — 13 красавіка 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.

Медаль «За ўзяцце Вены» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Кёнігсберга».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём «За ўзяцце Вены» ўзнагароджана прыблізна 277 380 чалавек.

Апісанне медаля правіць

Медаль «За ўзяцце Вены» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. Аўтар праекта медалі — мастачка Зварыкина.

На вонкавым боку медаля: у цэнтры надпіс «За ўзяцце Вены», уверсе пяціканцовая зорачка, унізе лаўравая галінка. Бок медалі абрамлены борцікам.

На адваротным боку медаля дата ўзяцця Вены: «13 красавіка 1945 года», над датай пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай блакітнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі сіняя палоска шырынёй 8 мм.

Спасылкі правіць