Медаль Коплі
Медаль Коплі (англ.: Copley Medal) — вышэйшая ўзнагарода Каралеўскага таварыства Вялікабрытаніі. Прысуджаецца «за выбітныя дасягненні ў якой-небудзь галіне навукі».
Медаль заснаваў сэр Годфры Коплі (англ.: Sir Godfrey Copley, 1653–1709), багаты землеўладальнік, аматар навукі і член Каралеўскага таварыства. У сваім завяшчанні ён распарадзіўся заснаваць фонд, працэнты з якога павінны штогод накіроўвацца, па меркаванні Каралеўскага таварыства, на заахвочванне навуковай дзейнасці. Акрамя медалю, лаўрэат атрымліваў грашовую прэмію ў памеры 100 фунтаў. У наш час памер прэміі павялічаны да 5000 фунтаў.
Першую прэмію атрымаў у 1731 годзе Стывен Грэй, за адкрыццё перадачы электрычнасці на адлегласць. Другая прэмія (1732) дасталася яму ж. З тых часоў прэмія, за рэдкім выключэннем, прысуджалася кожны год; сярод яе лаўрэатаў мноства ўладальнікаў нобелеўскай прэміі (52 — па фізіцы, 14 — па хіміі, 21 — па медыцыне).
СпасылкіПравіць
- Copley archive winners 1799—1731. The Royal Society. Праверана 6 лютага 2010. (англ.)
- Copley archive winners 1899—1800. The Royal Society. Праверана 6 лютага 2010. (англ.)
- Copley archive winners 1989—1900. The Royal Society. Праверана 6 лютага 2010. (англ.)
- Copley recent winners: 1900—present. The Royal Society. Праверана 6 лютага 2010. (англ.)
- Першапачатковы выгляд медалю (1737)
- Сучасны выгляд