Медаль Кэтрын Брус
Залаты медаль Кэтрын Вольф Брус (англ.: Bruce Medal) — адна з самых прэстыжных узнагарод для астраномаў і астрафізікаў, заснаваная Ціхаакіянскім астранамічным таварыствам.
Медаль заснаваны ў 1898 годзе ў гонар вядомага амерыканскага філантропа і апякункі астраноміі Кэтрын Вольф Брус.
Да Кэтрын Брус звярнуліся заснавальнікі Ціхаакіянскага астранамічнага таварыства і папрасілі яе вылучыць грошы на заснаванне залатога медаля, які будзе прысуджацца Таварыствам за астранамічныя працы найвышэйшага класа. Міс Брус пагадзілася выдаткаваць 2750 долараў у якасці грашовага дадатку Залатога медаля, які прысуджаецца штогод.
Пры гэтым былі распрацаваны правілы ўзнагароджання медалём, згодна з якімі штогод дырэктары трох амерыканскіх і трох замежных абсерваторый павінны па запыце Таварыства прадстаўляць ад аднаго да трох кандыдатаў, «годных атрымаць медаль у будучым годзе». Акрамя таго, адзначалася, што ўзнагарода павінна быць «інтэрнацыянальнай па характары і можа быць прысуджана грамадзяніну любой краіны незалежна ад полу».
Штогод медалём ўзнагароджваецца адзін з навукоўцаў за фундаментальныя дасягненні ў галіне астраноміі і астрафізікі.
Залаты медаль Кэтрын Брус Ціхаакіянскага астранамічнага таварыства стаў адной з самых паважаных узнагарод сярод астраномаў. Медалём Брус былі адзначаны найбольш выбітныя постаці зорнай навукі многіх краін.
Нягледзячы на адно з правілаў прысуджэння прэміі, першая жанчына-астраном атрымала Залаты медаль Кэтрын Брус толькі ў 1982 годзе; гэтай узнагародай была адзначана Элінор Маргерыт Бербідж.
Спіс лаўрэатаў
правіць(няпоўны спіс)
1890-я гады
правіць- (1899) Артур Аўверс
1900-я гады
правіць- (1902) Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі
1910-я гады
правіць- (1911) Анры Пуанкарэ
- (1917) Эдвард Эмерсан Барнард
- (1920) Эрнест Уільям Браўн
1920-я гады
правіць1930-я гады
правіць- (1937) Эйнар Герцшпрунг
- (1938) Эдвін Паўэл Хабл
1940-я гады
правіць1950-я гады
правіць- (1952) Субрахманьян Чандрасекар
1960-я гады
правіць- (1970) Фрэд Хойл
1970-я гады
правіць- (1974) Марцін Райл
- (1979) Уільям Алфрэд Фаўлер
1980-я гады
правіць- (1981) Рыкарда Джаконі
- (1983) Якаў Барысавіч Зяльдовіч
1990-я гады
правіць- (1995) Джэймс Піблз
2000-я гады
правіць- (2001) Ганс Альбрэхт Бетэ
Спасылкі
правіць- The Bruce Medalists — Лаўрэаты медаля Кэтрын Брус