Медаль Лорэнца
Медаль Лорэнца (Нідэрланды) — залаты медаль, які прысуджаецца кожныя чатыры гады Нідэрландскай каралеўскай акадэміяй навук (нідэрл.: Koninklijke Nederlandse Akademie van Wetenschappe). Заснаваны 11 снежня 1925 года ў гонар 50-годдзя доктарскай ступені Хендрыка Антона Лорэнца за важныя даследаванні ў вобласці тэарэтычнай фізікі, хоць сярод лаўрэатаў ёсць і фізікі-эксперыментатары. Многім лаўрэатам пасля была прысуджана Нобелеўская прэмія.