Медумскія гусі, Гусі з Медума — вядомая жывапісная сцэна з афарбаванай тынкоўкі, якая паходзіць з грабніцы егіпецкага прынца Нефермаата, якая знаходзіцца ў мастабе 16 у Медуме. У цяперашні час закансерваваны арыгінал фрыза знаходзіцца ў Каірскім музеі. Дакладная копія маецца таксама ў Брытанскім музеі[1].

Фрагмент фрыза
Фрагмент фрыза
невядома
Медумскія гусі. каля 2550 да н. э.
Тэхніка афарбаваная тынкоўка
Памеры 24 × 162 см
Каірскі егіпецкі музей, Каір
(інв. 31.6.8)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Прыкладнай датай стварэння фрыза з'яўляецца 2550 да н. э.

Сцэна была знойдзена ў 1871 годзе Агюстам Марыетам  (руск.) і Луіджы Васалі  (англ.). Яна была часткай вялікай сцэны ворыва, сяўбы і палявання. Фрэска была знята вучонымі са сцяны, каб быць перанесенай у музей.

Асаблівасцю гэтай карціны з'яўляецца не толькі яе высокае дэталёвае адлюстраванне птушак, але таксама ўнікальнасць яе тэхнікі ва ўсім старажытным Егіпце.

Апісанне правіць

Памеры фрыза 172 на 27 см[1]. На ім тэхнікай сухой фрэскі створаны вельмі рэалістычныя выявы гусей, якія з'яўляюцца сімвалам бога зямлі Геба.

Поўная сцэна адлюстроўвае шэсць гусей; тры паказаны злева, а тры — справа. Кожная група з трох гусей складаецца з адной гусі, якая харчуецца травой, паказанай з апушчанай галавой, і двух гусей з паднятымі галовамі.

Група з трох жывёл на самай справе прадстаўляе сабой шмат гусей, бо тры ўяўляе мноства ў егіпецкім пісьменстве. Іерогліфы для паняццяў «гусі»

G38

і «качкі»

G39

былі выкарыстаны для вызначэння агульнага паняцця «птушкі» і звязаны з рэлігійнай сімволікай, якая мусіць адагнаць зло і выклікаць адраджэнне[2]. У такой якасці яны неаднаразова былі выкарыстаны на карцінах у грабніцах.

Ёсць адрозненні ў апярэнні птушак, якія парушаюць агульную сіметрыю сцэны. Гэты прыклад егіпецкага жывапісу лічыцца шэдэўрам[3][4].

 
Медумскія гусі

Мастацтва Старажытнага царства надавала самую пільную ўвагу дэталям раслін і жывёл, таму нават сёння магчыма ідэнтыфікацыя відаў гусей на фрызе. Дзве крайнія птушкі з'яўляюцца прадстаўнікамі віду гусь-гуменніца (Anser fabalis), пара злева ставіцца да віду белалобая гусь (Anser albifrons), а пара справа — да віду чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis)[5]. Трэба аддзначыць, што гусь-гуменніца (Anser fabalis) і чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis) не сустракаюцца ў Егіпце.

Медумскія гусі створаны кропкавай тэхнікай, кожная выява створана з мноства каляровых плям, пры гэтым фігуры гусей выглядаюць уражальна натуральнымі і жывымі. Для дасягнення эфекту глыбіні, гусі намаляваны парамі, а невыразныя зялёныя расліны з чырвонымі кветкамі дапаўняюць карціну птушак, якія пасвяцца на беразе сажалкі[1].

Звяртаюць на сябе ўвагу натуральныя колеры, атрыманыя нанясеннем фарбы на сухую тынкоўку[2].

Спрэчкі пра магчымую фальсіфікацыю правіць

У даследаванні 2015 года, зробленым італьянскім егіптолагам Франчэска Тырадрыці (Francesco Tiradritti) з універсітэта Карэ ў Эне  (руск.) і апублікаваным на сайце LiveScience  (англ.), падаецца меркаванне, што Медумскія гусі з'яўляюцца падробкай XIX стагоддзя, магчыма, створанай уласнаруч Васалі  (англ.)[6][7][4]. Прэтэнзіі Тырадрыці былі ў хуткім часе адхілены Захі Хавасам і іншымі вядомымі егіптолагамі[4].

Зноскі

  1. а б в Alegre García, Susana (2007). «Las ocas de Meidum Архівавана 4 сакавіка 2016.»
  2. а б Las ocas de Meidum(недаступная спасылка). Egipto, tierra de Faraones (2007). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2013. Праверана 24 снежня 2015.
  3. Tiradritti,F. (editor), Egyptian Treasures from the Egyptian Museum in Cairo. Harry N. Abrams Inc. 1999, pp. 60-61, ISBN 0-8109-3276-8
  4. а б в El-Aref, Nevine (April 9, 2015). "Controversy over the Meidum Geese". Al-Ahram Weekly. Cairo. Архівавана з арыгінала 18 лютага 2018. Праверана September 28, 2015. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2018. Праверана 20 снежня 2015.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2018. Праверана 20 снежня 2015.
  5. P.H. Houlihan: The Birds of Ancient Egypt, El Cairo, 1992, pp. 57 y 60-62.
  6. Owen, Jarus (March 31, 2015). "Shocking Discovery: Egypt's 'Mona Lisa' May Be a Fake". LiveScience  (англ.). Праверана September 28, 2015.
  7. http://news.discovery.com/history/art-history/egypts-mona-lisa-may-be-a-fake-150401.htm Архівавана 31 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць

  • Patrick F. Houlihan: The Birds of Ancient Egypt. The American University in Cairo Press, Kairo 1988, S. 57-62, ISBN 977-424-185-1.
  • Amenta, Alessia (2005). I tesori del Museo egizio del Cairo. Ed. White Star.

Спасылкі правіць