Медыка-псіхалагічны факультэт ГрДМУ
Медыка-псіхалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Медыка-псіхалагічны факультэт | |
---|---|
ГрДМУ | |
Заснаваны | 1993 |
Дэкан | Таццяна Міхайлаўна Шамава |
Адрас | 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80 |
Гісторыя
правіцьУ красавіку 1993 года было прынята рашэнне аб арганізацыі медыка-псіхалагічнага факультэта. У тым жа годзе ажыццявілі першы набор студэнтаў. М. М. Пяткевіч адначасова ўзначальваў педыятрычны, медыка-псіхалагічны факультэты і аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй. З кастрычніка 1997 года гэту пасаду займаў Г. Р. Мармыш, а з мая 1998 года К. У. Вільчук.
З 1 верасня 1998 года загадам рэктара інстытута арганізаваны самастойны медыка-псіхалагічны факультэт, першым дэканам якога стала Таццяна Міхайлаўна Шамава.
З 2006 года па 2009 год медыка-псіхалагічны факультэт узначальвала Валянціна Аляксееўна Карпюк. З 2009 года па сённяшні дзень на пасадзе дэкана працуе прафесар Таццяна Міхайлаўна Шамава[1].
Кафедры
правіцьМедыка-псіхалагічны факультэт сёння аб’ядноўвае сем кафедр: псіхалогіі і педагогікі, неўралогіі і нейрахірургіі, медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі, псіхіятрыі і наркалогіі, медыцынскай рэабілітацыі, 2-ю кафедру ўнутраных хвароб, 2-ю кафедру хірургічных хвароб.
Спецыяльнасці
правіцьПадрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасцях:
- урач-псіхіятр-нарколаг
- урач-псіхатэрапеўт
- урач-неўролаг
Дэканы
правіць- Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч (1993—1997)
- Генадзь Рыгоравіч Мармыш (1997—1998)
- Канстанцін Усцінавіч Вільчук (1998)
- Таццяна Міхайлаўна Шамава (1998—2006)
- Валянціна Аляксееўна Карпюк (2006—2010)
- Таццяна Міхайлаўна Шамава (2010—2019)
- Святлана Леанідаўна Бойка (з 2020)