Медыцынская сястра

Медыцынская сястра (медсястра, даўней міласэрная сястра; м.р. медыцынскі брат, медбрат) — памочніца ўрача або фельчара, спецыяліст з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Медбрат уводзіць пацыенту глюкозу праз нос (Англія, 1943 г.)

Прафесія прадугледжвае наяўнасць ведаў: як аказваць першую медыка-санітарную дапамогу ў паліклініцы, амбулаторыі ці на даму, выконваць лячэбна-дыягнастычныя працэдуры і ажыццяўляць індывідуальны догляд, праводзіць рэабілітацыйныя і адаптацыйныя мерапрыемствы хранічным хворым, састарэлым і інвалідам, абследаваць пацыентаў падчас агульнай дыспансерызацыі. Медсёстры і фельчары могуць таксама ажыццяўляць самастойны прыём пацыентаў у паліклініках, афтальмалагічных, эндакрыналагічных і оталарынгалагічных кабінетах, праводзіць прафілактычны прыём дзяцей ранняга ўзросту, выконваць візіты на дом, аказваць даўрачэбную дапамогу пры неадкладных станах, ажыццяўляць навучанне ў школах бранхіяльнай астмы, цукровага дыябету і артэрыяльнай гіпертэнзіі[1].

Медсястра даглядае за нованароджаным (Лондан, 2006 г.)
Медсястра дыягнастуе хворага (Інданезія, 2009 г.)

У 1860 годзе ў Лондане (Англія) Флорэнс Найцінгейл заснавала першую сястрынскую школу. Яна перавярнула погляды грамадства на ролю медсястры ў сістэме аховы здароўя, неяк сказала: «Медсястра — гэта ногі хворага, вочы аслеплага, апора дзіцяці і старому, крыніца ведаў і ўпэўненасці для маладой маці, вусны тых, хто надта слабы або паглыблены ў сябе, каб размаўляць».

У 1997 годзе ў Беларусі пачало работу грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя медыцынскіх сясцёр», якое на 2012 год налічвала амаль 4 тысячы спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Зноскі

Спасылкі

правіць