Медиазона

(Пасля перасылкі з Медыязона)

«Медыязона» (руск.: Медиазона) — расійскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасні 2014 года ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» Надзеяй Талаконнікавай  (укр.) і Марыяй Алёхінай  (балг.). Навіновае выданне робіць і аналітыку на судовыя і праваахоўныя органы, пенітэнцыярную сістэму Расіі, а таксама на пераслед грамадзян Расіі за іх палітычныя погляды[2][3]. З 2019 года сайт таксама аглядвае навіны Казахстана і Кыргызтана, з 2020 — мае асобнае аддзяленне ў Беларусі.

Медиазона
Выява лагатыпа
URL
zona.media mediazona.by
zona.me…
Тып сайта навінасны сайт[d] і прэса[d]
Мова(-ы) руская і англійская
Аўтар Надзея Талаконікава  (укр.), Марыя Алёхіна  (балг.)
Галоўны рэдактар Сяргей Смірноў  (эст.)
Пачатак працы 4 верасня 2014[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Неўзабаве пасля запуску ў снежні 2014 года «Медыязона» была дададзена ў сетку медыяпартнёраў «Новы Усход» (New East) брытанскай газеты «The Guardian»[4].

У снежні 2017 года ў сувязі з недахопам грантаў і датацый ад замежных арганізацый уладальнік Пётр Вярзілаў перавёў фінансаванне «Медыязоны» на ахвяравання ад чытачоў.

У жніўні 2019 года выданне знаходзілася на восьмым месцы сярод расійскіх вэб-сайтаў навін па цытуемасці ў іншых СМІ і на сёмым месцы — па цытуемасці ў сацыяльных медыярэсурсах[5].

23 студзеня 2020 года было абвешчана пра запуск «Медыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстана і Кыргызтана[6]. 1 ліпеня 2020 года быў запушчаны праект «Медыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Медыязоны» быў заблакаваны ў Беларусі[7].

Прэміі правіць

  • У 2015 годзе інтэрнэт-выданне «Meduza» прысвоіла «Медыязоне» званне «Медыя года».
  • У 2016 годзе карэспандэнт выдання Мікіта Салагуб выйграў прэмію часопіса GQ «Журналіст года» як аўтар гісторыі пра суд «над чалавекам без галавы»[8].
  • У жніўні 2020 года выданне атрымала прэмію «Вольная прэса Усходняй Еўропы  (руск.)» нямецкага фонду «ZEIT-Stiftung  (фр.)» і нарвежскага «Fritt Ord  (англ.)»[9].
  • Да студзеня 2021 года аўтары тэкстаў на Медыязоне сем разоў станавіліся лаўрэатамі штомесячнай прэміі «Рэдкалегія»[10].

Зноскі правіць

  1. https://www.calvertjournal.com/articles/show/3064/pussy-riot-launch-prison-watch-website Праверана 29 красавіка 2021.
  2. Barcella, Laura Two Pussy Riot Members Start a News Service (англ.). Vanity Fair
  3. Винокурова Е.. «Место журнала „Афиша“ заняла „Медиазона“». События, тренды, герои российского медиарынка — 2015 Архівавана 8 лютага 2021. (рус.), Znak.com
  4. From Soviet Union to New East: welcome to our new network (англ.). The Guardian.
  5. Федеральные СМИ: август 2019. Медиалогия
  6. Журналисты Медиазоны: «Мы открылись в Центральной Азии из-за проблемы прав человека. В Казахстане они нарушаются исторически», Vласть
  7. Медиазона открыла раздел о Беларуси. Архівавана 23 кастрычніка 2020. Mediakritika.by
  8. Сорокина Ю. Никита Сологуб стал журналистом года по версии GQ Архівавана 28 лютага 2021.. Znak.com
  9. Проєкт «Схеми» та Станіслав Асєєв стали лауреатами премії «Вільна преса Східної Європи 2020» Детектор медіа  (укр.)
  10. Лауреаты. Премия «Редколлегия». Sreda Foundation.