Усевалад Эмільевіч Меерхольд

(Пасля перасылкі з Меерхольд)

Усевалад Эмільевіч Меерхольд (руск.: Все́волод Эми́льевич Мейерхо́льд, сапраўднае — Карл Казімір Тэадор Маергольд, 28.1(9.2).1874, Пенза — 2 лютага 1940, Масква) — савецкі рэжысёр і акцёр, народны артыст Рэспублікі (1923).

Усевалад Эмільевіч Меерхольд
руск.: Всеволод Мейерхольд
Дата нараджэння 28 студзеня (9 лютага) 1874[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1940(1940-02-02)[2][4][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Зінаіда Мікалаеўна Райх[d]
Дзеці Irina Vsevolodovna Meyerhold[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, драматург, палітык, кінарэжысёр, тэатразнавец, рэжысёр, педагог
Узнагароды
Народны артыст РСФСР
IMDb ID 0583462
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 студзеня (9 лютага) 1874 года ў Пензе ў сям’і прадпрымальніка, выхадца з Германіі. У 1895 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у 1896 годзе — на 2-і курс драматычнага класа Музычна-драматычнага вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства; пасля заканчэння ў 1898 годзе ўвайшоў у трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра. Найбольш значныя ролі Меерхольда — Траплёў, Тузенбах («Чайка», «Тры сястры» Чэхава), Ёганэс («Адзінокія» Гаўптмана), Мальволіа, прынц Арагонскі («Дванаццатая ноч», «Венецыянскі купец» Шэкспіра). У 1902 годзе Меерхольд сышоў з ММТ; да 1905 года ўзначальваў арганізаванае ім «Таварыства новай драмы» (Херсон, Нікалаеў, Тбілісі), дзе выступіў і як рэжысёр.

У 1922-1924 гадах Меерхольд быў мастацкім кіраўніком маскоўскага Тэатра Рэвалюцыі. Пасля закрыцця Тэатра імя Меерхольда (1938) К. С. Станіслаўскі прыцягнуў Меерхольда да працы ў оперным тэатры.

20 чэрвеня 1939 года Меерхольд быў арыштаваны ў Ленінградзе. Пасяджэнне Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР адбылося 1 лютага 1940 года. Калегія прысудзіла рэжысёра да расстрэлу. 2 лютага 1940 года прыгавор быў прыведзены ў выкананне. Пахаваны ў агульнай магіле на Данскіх могілках.

У 1955 годзе Вярхоўны суд СССР пасмяротна рэабілітаваў Меерхольда.

Зноскі

  1. а б МЕЙЕРХО́ЛЬД // Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  2. а б в МЕЙЕРХО́ЛЬД Всеволод Эмильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 16. — С. 12–13.
  3. Мейерхольд Всеволод Эмильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Vsevolod Yemilyevich Meyerhold // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць