Ме́жававозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча каля вёскі Межава.

Межава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,3[1] м
Даўжыня 2,82 км
Шырыня 1,36 км
Плошча 2,06 км²
Даўжыня берагавой лініі 10,2 км
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 2,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 86,7 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Чарапяціца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Межава (Беларусь)
Межава
Межава
Межава (Віцебская вобласць)
Межава
Межава
Map

Плошча паверхні возера 2,06 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 1,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,3 м. Даўжыня берагавой лініі 10,2 км.

Схілы катлавіны Межава ад 1—3 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая і ўтварае 4 залівы. Берагі пясчаныя, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. У залівах берагі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-глеістае. Глыбей дно возера выслана сапрапелем.
На возеры 4 астравы агульнай плошчай каля 5 га. Прыбярэжная расліннасць займае паласу шырынёй ад 4 да 60 метраў і распаўсюджана да глыбіні 1,5 м.

Возера праточнае. Упадаюць ручаі і рака (ручай) Яршоўская з возера Шэвіна. Выцякае рака Чарапяціца (Межава[2]).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

На ўсходнім беразе возера археалагічны помнік — курганны магільнік. Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р132.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10 Архівавана 1 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
  • Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 8. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.

Спасылкі

правіць