«Мезенец Буды» (англ.: Buddha's Little Finger) — малабюджэтны мастацкі фільм амерыканскага рэжысёра Тоні Пембертана з Тобі Кебелам у галоўнай ролі. Фільм зняты па матывах рамана Віктара Пялевіна «Чапаеў і Пустэча».

Мезенец БудыM:
англ.: Buddha's Little Finger
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Rohfilm[d][3] і Amérique Films[d][3]
Працягласць 83 хв.[3]
Краіна
Мова англійская
Год 2015, 6 жніўня 2015[1][2][…] і 2014[3]
IMDb ID 1855977
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Беспрацоўны паэт Пётр Пустата арыштаваны КДБ у час жнівеньскага путчу 1991 года, пад катаваннямі ён губляе прытомнасць і аказваецца ў пострэвалюцыйнай Расіі 1919 года, дзе змагаецца на адным баку разам з легендарным чырвоным кавалерыйскім камандзірам Чапаевым і яго кулямётчыцай Анкай. Дзіўныя правалы ў памяці кідаюць яго то ў бандыцкую Маскву дзевяностых, то ў грамадзянскую вайну. Пётр пазнае, як доўга змогуць бушаваць два ветру перамен адначасова ў галаве аднаго чалавека.

Вытворчасць правіць

Фінансаванне правіць

У 2006 годзе фільм афіцыйна быў адабраны для ўдзелу ў кірмашы сумеснай вытворчасці фільмаў Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Як адзначаў у 2008 — 2009 гадах Міхаіл Калатазішвілі, які раней прадзюсаваў праект, затрымка пачатку экранізацыі звязана з фінансавымі цяжкасцямі ў заходніх інвестараў. Тоні Пембертан сцвярджаў, што пасля смерці Калатазішвілі не меў магчымасці атрымаць грант з расійскага боку, бо не з'яўляўся грамадзянінам РФ[6]. Пошук сродкаў інвестарамі прывёў да таго, што здымкі пачаліся толькі ў 2012 годзе.

Сцэнарый правіць

Як паведамляла ў 2011 годзе выданне «Правда.ру», у сцэнарыі фільма з'явіліся казематы Лубянкі і гарматы, якія страляюць па Беламу дому, хоць раней «планаваўся» стыль «займальнага какаінавага трыпа» з трапяткім стаўленнем да тэксту арыгінала[7]. Па словах прадзюсара Карстэна Штотэра, сцэнарый быў сур'ёзна адаптаваны і трактуе тэкст рамана досыць вольна[8].

Віктар Пялевін, па словах рэжысёра, сцэнарый чытаў, адазваўся станоўча і сказаў, што яму «... падабаецца 115 старонак з 120, а ў гэтых 5 старонках вы прымудрыліся практычна разбурыць ўсю гісторыю», таму і напісаў шэраг сваіх заўваг адносна таго, як трэба зрабіць[9].

Здымкі правіць

Здымкі фільма планавалі вырабляць у Лейпцыгу[8] і Берліне[10]. Па словах рэжысёра, яму прыйшлося паменшыць колькасць здымачных дзён да 30, хаця раней планавалася правядзенне 40 здымачных дзён, а затым, па прычыне дэфіцыту бюджэту — да 21[6].

Згодна інфармацыі «filmportal.de», здымкі праводзіліся 28.08.2012—25.09.2012[11].

Выхад фільма правіць

Тэрміны выхаду і правядзення здымкаў фільма шматразова пераносіліся: так, паводле дадзеных IMDb, рэліз быў запланаваны яшчэ на 2009 год. У жніўні 2012 года адзін з прадзюсараў карціны Марцін Пол-Хус адзначаў, што фільм будзе гатовы да верасня 2013 года[10], а ў снежні 2012 года рэжысёр спадзяваўся на рэліз вясной 2013 года[6].

Па словах рэжысёра фільма Тоні Пембертана, на тое, каб «прабіць» фільм, сышло амаль 10 гадоў[6].

Прэм'ера адбылася 6 жніўня 2015 года[12][13][14] ў Лейпцыгу[15].

Зноскі

  1. http://www.moviepilot.de/movies/buddhas-little-finger Праверана 9 красавіка 2016.
  2. http://www.filmstarts.de/kritiken/239132.html Праверана 9 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Catalog of the Digital Discoverability Project of the RDIFQ
  4. filmportal.de — 2005.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 студзеня 2016.
  6. а б в г Alix Lambert.. Director Tony Pemberton Talks Russia, Film and Devo (англ.). Часопіс «Filmmaker» (12 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2012. Праверана 26 жніўня 2015.
  7. Михаил Фомин.. «Бабочка сознания» порхает из России в Европу (руск.). Інтэрнэт-выданне «Правда.Ру» (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2015. Праверана 26 жніўня 2015.
  8. а б Татьяна Фирсова.. Съёмки фильма по книге Пелевина «Чапаев и Пустота» начнутся в Германии (руск.). РИА Новости (28 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 26 жніўня 2015.
  9. Дакументальны фільм Барыса Караджава. «Писатель „П“. Попытка идентификации». Масква: Кінастудыя «КЛИО». (15 верасня 2013).
  10. а б André Duchesne.. Karine Vanasse et Anne-Marie Cadieux tournent en Allemagne. Deutschland / Kanada 2012-2015, Spielfilm (фр.). Газета «La Presse» (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2015. Праверана 26 жніўня 2015.
  11. «Buddha's Little Finger». Deutschland / Kanada 2012-2015, Spielfilm (ням.). Анлайн-база нямецкіх фільмаў «filmportal.de» (26 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2015. Праверана 26 жніўня 2015.
  12. Buddha's Little Finger (ням.). Інтэрнэт-партал «Filmstarts[de]» (6 жніўня 2015). Праверана 26 жніўня 2015.
  13. Buddha's Little Finger (ням.). Інтэрнэт-суполка «Moviepilot[de]» (6 жніўня 2015). Праверана 26 жніўня 2015.
  14. Kinostarts. Startliste, 06.08.2015 (ням.). Электронны часопіс кінакрытыкаў «Critic.de[de]» (6 жніўня 2015). — «Buddha's Little Finger - D, CA 2015. Regie: Tony Pemberton»  Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2015. Праверана 27 жніўня 2015.
  15. Kinos in Leipzig. LuRu - Kino in der Spinnerei (ням.). Сайт «www.kino.de» (6 жніўня 2015). — «Buddha's Little Finger — 20:00»  Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2015. Праверана 26 жніўня 2015.

Спасылкі правіць